Яра (анг. Yarra River) — рака на поўдні штата Вікторыя, Аўстраліі. У ніжнім цячэнні ракі ў 1835 годзе заснаваны горад Мельбурн, другі па велічыні горад кантынента. Падчас залатой ліхаманкі ў штаце Вікторыя рака, яе берагі і пагоркі вакол былі крыніцай золата для шматлікіх старацеляў. Па гэтай прычыне ў многіх месцах ландшафт моцна змяніўся. У наш час рака служыць у рэкрэацыйных мэтах: на ёй займаюцца акадэмічным веславаннем, веславаннем на байдарках і каноэ і плаваннем.

Яра
англ. Yarra River
Характарыстыка
Даўжыня 242 км
Басейн 4 000 км²
Вадацёк
Выток Вялікі Водападзельны хрыбет
 • Вышыня 1200 м
 • Каардынаты 37°42′37″ пд. ш. 146°08′19″ у. д.HGЯO
Вусце заліў Порт-Філіп
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 37°50′54″ пд. ш. 144°54′11″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Hobsons Bay[d]
Краіна
Карта басейна ракі Яра і яе прытокаў
Карта басейна ракі Яра і яе прытокаў
physical
Яра
Яра
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы