Яраслаў Уладзіміравіч Васілюк

Яраслаў Уладзіміравіч Васілюк (нар. 27 верасня 1934, в. Андрыянкі, Бельскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польшча) — беларускі спецыяліст у галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў. Доктар сельскагаспадарчых навук (1993), прафесар (1993).

Яраслаў Уладзіміравіч Васілюк
Дата нараджэння 27 верасня 1934(1934-09-27) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960; аспірантура, 1965).

Працаваў на сельскіх гаспадарках Гродзенскай вобласці (1960—1962), Гродзенскім дзяржаўным аграрным унiверсiтэце (з 1966, асістэнт кафедры анатоміі і фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл, дацэнт, прафесар кафедры прыватнай заатэхніі, у 1974—1985 — загадчык кафедры, 1983—1994 — дэкан факультэта, 1995—1996 — прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: фізіялогія сельскагаспадарчых жывёл; птушкагадоўля; удасканаленне сістэм кармлення, тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі сельскагаспадарчай птушкі; падрыхтоўка спецыялістаў зоаінжынернага профілю.

Бібліяграфія правіць

  • Совершенствование системы протеинового и аминокислотного питания уток : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.02.02 / Василюк Ярослав Владимирович. — Жодино, 1992.
  • Метионин и лизин в питании мясных утят : автореферат диссертации… кандидата сельскохозяйственных наук / Я. В. Василюк. ― Горки, 1966.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Васілюк Яраслаў Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 362—363.
  • Василюк Ярослав Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 598.
  • Василюк Ярослав Владимирович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного аграрного университета : краткий биобиблиографический указатель — Гродно, 2011. — С. 13—16.