Яскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтва імя Джорджэ Энеску

Яскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтва імя Джорджэ Энеску (рум.: Universitatea Naţională de Arte „George Enescu” din Iaşi) — румынская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ясы. Названы ў гонар кампазітара Джорджэ Энеску.

Яскі нацыянальны ўніверсітэт мастацтва імя Джорджэ Энеску
рум.: Universitatea Naţională de Arte „George Enescu” din Iaşi
Арыгінальная назва рум.: Universitatea Naţională de Arte „George Enescu” din Iaşi
Заснаваны 1860
Краіна
Размяшчэнне Ясы, Румынія
Сайт arteiasi.ro
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Створаны 1 кастрычніка 1860 года як Школа музыкі і дэкламацыі па ўказе князя Аб'яднанага княства Валахіі і Малдовы Аляксандру Іона Куза, затым праз 26 дзён, заснавана Школа скульптуры і жывапісу. У кастрычніку 1864 года, Аляксандру Куза зацвердзіў статут кансерваторыі музыкі і дэкламацыі і статут для нацыянальнай школы выяўленчага мастацтва (які прадугледжвае аддзелы жывапісу, скульптуры, гравюры, архітэктуры і мастацтва ландшафтнай архітэктуры). У 1931 годзе кансерваторыя і школа выяўленчых мастацтваў сталі акадэміяй музыкі і драматургіі ў Ясах і акадэміяй мастацтваў там жа. Пасля Другой сусветнай вайны дзве акадэміі былі аб'яднаны ў Яскую кансерваторыю імя Джорджэ Энеску. У 1992 годзе створаны інстытут Джорджэ Энеску, які прадугледжвае адукацыю ў сферы візуальных мастацтваў, тэатра і музыкі. З 1997 года гэта Яскі ўніверсітэт мастацтва імя Джорджэ Энеску.

Структура

правіць
  • Факультэт інтэрпрэтацыі, кампазіцыі і тэарэтычных музычных студый
  • Тэатральны факультэт
  • Факультэт візуальных мастацтваў і дызайну

Зноскі

Спасылкі

правіць