Яськаўшчына (курганны могільнік)

Яськаўшчына — курганныя могільнікі каля вёскі Яськаўшчыны Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзяцца за 1,5 км на поўнач ад вёскі, на краі поля, на невысокім узгорку, які зарос густым хмызняком.

Апісанне правіць

25 курганоў добрай захаванасці, большая частка дыяметрам 5—6 м, вышынёй да 1,5 м. На паўночна-ўсходняй ускраіне могільніка ёсць курганы дыяметрам 10 м, вышынёй 2-2,5 м. За дарогай, каля лесу, адзіночны курган дыяметрам 8 м, вышынёй 1,5 м, яшчэ адзін знаходзіцца каля могілак. Адкрыў і абследаваў у 1959 годзе Л. В. Аляксееў. Абследавалі А. Р. Мітрафанаў (1972) і В. М. Ляўко (1981). Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць