Яўген Іванавіч Чарвінскі

Яўген Іванавіч Чарвінскі (1820 — пасля 1889) — архітэктар сярэдзіны XIX стагоддзя. Акадэмік архітэктуры[1].

Яўген Іванавіч Чарвінскі
Дата нараджэння 1820(1820)
Дата смерці невядома
Альма-матар
Працы і дасягненні
Найважнейшыя пабудовы гл. тэкст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Працаваў у Палтаве са снежня 1834 года канцылярыстам губернскай рысавальні, з 1838 — памочнікам архітэктара ў камісіі, якая ўзводзіла будынак кадэцкага корпуса. Ад Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў атрымаў званне «вольнага мастака» (1846) і акадэміка (1852).

Дакладная дата смерці невядомая.

Творчасць

правіць
 
Сучасны стан сядзібы Закрэўскіх  (укр.) у Бярозавай Рудцы
 
Капліца-пахавальня Паскевічаў

Па яго праекце пабудавана сядзіба  (укр.) Закрэўскіх  (руск.) (1838) у с. Бярозавая Рудка  (укр.) Прылуцкага павета  (укр.) Палтаўскай губерні

Чарвінскі спраектаваў знакаміты «дом для гасцей» Р. Галагана  (руск.) ў с. Лебядзінцы  (руск.) Прылуцкага павета Палтаўскай губерні (1854—1856), згарэў у 1917)[1]. Будынак, архітэктура якога паўтарала рысы дома казацкага старшыні часоў Запарожскай Сечы, як першынец новай украінскай нацыянальнай архітэктуры, меў надпіс: «Дом сей сооружен для оживления предания о жизни предков в памяти потомков». Архітэктуру будынка станоўча ацаніў Т. Шаўчэнка.

Сярод архітэктурных работ Чарвінскага таксама новая званіца над бабінцам Святадухаўскага сабора  (укр.) ў Ромнах (1866)[1].

Пад кіраўніцтвам Я. Чарвінскага ў 1870—1889 гг. была пабудавана ў псеўдарускім стылі капліца-пахавальня Паскевічаў (праект ствараўся пры ўдзеле А. Х. Пеля  (руск.)) побач з Гомельскім Петрапаўлаўскім саборам для пахавання членаў сям'і Паскевічаў.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Курилов И. А. Роменская старина: Исторические, статистические и бытовые записки о городе Ромне и его обывателях, от начала города до нашего времени. — Ромны, 1898. — С. 256, 258; ЕУ, Т. 10, 2000. — С. 3700; Ханко, 2002. — С. 202—203.
  • Енциклопедія українознавства  (укр.). У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович  (руск.). — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя  (укр.)»-«НТШ  (руск.)»; 1954—1989, 1993—2000.
  • Полтавіка. Полтавська енциклопедія. Том 12. Релігія і Церква.— Полтава: «Полтавський літератор», 2009 — http://history-poltava.org.ua Архівавана 8 верасня 2019.

Спасылкі

правіць