Яўген Аляксандравіч Казімірчык

Яўген Аляксандравіч Казімірчык (нар. 1 чэрвеня 1961, в. Скураты Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Яўген Аляксандравіч Казімірчык
Нараджэнне 1 чэрвеня 1961(1961-06-01) (60 гадоў)
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працоўную дзейнасць пачаў сталяром Косаўскага мэблевага вытворчага аб’яднання Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў старшым інжынерам-электрыкам івацэвіцкага «Райсельэнерга», старшым інжынерам праектна-каштарыснага бюро ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Івацэвіцкага райвыканкама, інжынерам, галоўным інжынерам Івацэвіцкага райгаза, дырэктарам міжраённага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі «Бярозаміжрайгаз».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[2].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу РэспублікіБеларусь[3].

Зноскі