Яўген Анатолевіч Зубейка

украінскі футбаліст

Яўген Зубейка (нар. 30 верасня 1989, Артэміўск, Данецкая вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца нямецкага клуба «Айнтрахт» з Эмзела.

Футбол
Яўген Зубейка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Анатолевіч Зубейка
Нарадзіўся 30 верасня 1989(1989-09-30)[1][2][…] (34 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 179 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Айнтрахт (Эмзела)
Нумар 25
Маладзёжныя клубы
2002—2003 Украіна Шахцёр (Данецк)
2003—2004 Украіна ВАР (Данецк)
2005—2006 Украіна ВФК (Днепрапятроўск)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2014 Украіна Чарнаморац (Адэса) 94 (0)
2015 Расія Тосна 1 (0)
2015—2016 Украіна Металіст (Харкаў) 17 (0)
2016—2017 Украіна Карпаты (Львоў) 16 (0)
2017—2018 Украіна Чарнаморац (Адэса) 23 (0)
2018 Украіна Алімпік (Данецк) 16 (0)
2019 Беларусь Мінск 21 (2)
2020—2021 Украіна Чарнаморац (Адэса) 17 (0)
2021 Украіна Вікторыя (Мыкалаіўка) 16 (0)
2022 Украіна Альянс (Лыпава Далына) 0 (0)
2022— Германія Айнтрахт (Эмзела) 22 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам на юнацкім узроўні ў Данецку, пазней вучыўся ў Днепрапятроўску. Першым прафесійным клубам стаў адэскі «Чарнаморац», дзе выступаў з ліпеня 2008 года спачатку за моладзевы склад, а ў сезоне 2010/11, калі «Чарнаморац» выбыў у Першую лігу, замацаваўся ў асноўнай камандзе, заставаўся ў асноўным складзе і пасля вяртання ў Прэм’ер-лігу, толькі часам прыцягваўся да моладзевых матчаў.

У снежні 2014 года стаў іграком расійскага клуба «Тосна», аднак за паўгода згуляў усяго ў адным матчы і ў чэрвені 2015 года пакінуў каманду. Вярнуўшыся ва Украіну стаў гуляць за харкаўскі «Металіст», аднак пасля сезона 2015/16 ён быў расфарміраваны, і ў верасні 2016 года абаронца далучыўся да львоўскіх «Карпат». У сезоне 2017/18 зноў гуляў за «Чарнаморац», а ў другой палове 2018 года быў іграком данецкага «Алімпіка».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[3]. У складзе «Мінска» стаў асноўным правым абаронцам, толькі часам прапускаў гульні з-за траўм. У снежні 2019 года пакінуў каманду[4].

У студзені 2020 года зноў стаў іграком адэскага «Чарнаморца»[5]. Па выніках сезона 2020/21 дапамог камандзе вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, хоць рэдка выхадзіў на поле. У ліпені 2021 года перайшоў у мыкалаіўскую «Вікторыю», якая заявілася ў Другую лігу. У лютым 2022 года далучыўся да «Альянс», але так і не згуляў за яго. У ліпені 2022 года перабраўся ў нямецкі «Айнтрахт» з Эмзела.

Заўвагі правіць