Яўген Анатолевіч Зубейка

(Пасля перасылкі з Яўген Зубейка)

Яўген Зубейка (нар. 30 верасня 1989, Артэміўск, Данецкая вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца адэскага «Чарнаморца».

Футбол
Яўген Зубейка
Yevhen Zubeyko.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Анатолевіч Зубейка
Нарадзіўся 30 верасня 1989(1989-09-30)[1][2][3] (31 год)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 179 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Чарнаморац
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2002 — 2003 Украіна Шахцёр (Данецк)
2003 — 2004 Украіна ВАР (Данецк)
2005 — 2006 Украіна ВФК (Днепрапятроўск)
Клубная кар’ера*
2008 — 2014 Украіна Чарнаморац (Адэса) 94 (0)
2015 Расія Тосна 1 (0)
2015 — 2016 Украіна Металіст (Харкаў) 17 (0)
2016 — 2017 Украіна Карпаты (Львоў) 16 (0)
2017 — 2018 Украіна Чарнаморац (Адэса) 23 (0)
2018 Украіна Алімпік (Данецк) 16 (0)
2019 Беларусь Мінск 21 (2)
2020 — Украіна Чарнаморац (Адэса)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2020.


Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам на юнацкім узроўні ў Данецку, пазней вучыўся ў Днепрапятроўску. Першым прафесійным клубам стаў адэскі «Чарнаморац», дзе выступаў з ліпеня 2008 года спачатку за моладзевы склад, а ў сезоне 2010/11, калі «Чарнаморац» выбыў у Першую лігу, замацаваўся ў асноўнай камандзе, заставаўся ў асноўным складзе і пасля вяртання ў Прэм’ер-лігу, толькі часам прыцягваўся да моладзевых матчаў.

У снежні 2014 года стаў іграком расійскага клуба «Тосна», аднак за паўгода згуляў усяго ў адным матчы і ў чэрвені 2015 года пакінуў каманду. Вярнуўшыся ва Украіну стаў гуляць за харкаўскі «Металіст», аднак пасля сезона 2015/16 ён быў расфарміраваны, і ў верасні 2016 года абаронца далучыўся да львоўскіх «Карпат». У сезоне 2017/18 зноў гуляў за «Чарнаморац», а ў другой палове 2018 года быў іграком данецкага «Алімпіка».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[4]. У складзе «Мінска» стаў асноўным правым абаронцам, толькі часам прапускаў гульні з-за траўм. У снежні 2019 года пакінуў каманду[5].

У студзені 2020 года зноў стаў іграком адэскага «Чарнаморца»[6].

Зноскі

СпасылкіПравіць