Яўстах Каятан Сапега

удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў

Яўстах-Каятан Сапега (7 жніўня 1797, Веркі каля Вільні — 16 лістапада 1860) — прадстаўнік роду Сапегаў, сын князя Францішка Сапегі ад яго жонкі графіні Розы (Пелагеі-Розы) Патоцкай.

Яўстах Каятан Сапега
польск.: Eustachy Kajetan Sapieha
Ліс
Ліс
Нараджэнне 7 жніўня 1797(1797-08-07)[1]
Смерць 4 лістапада 1860(1860-11-04) (63 гады), 16 лістапада 1860(1860-11-16)[1] (63 гады) ці 4 верасня 1860(1860-09-04)[1] (63 гады)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Францішак Сапега[2][1]
Маці Пелагея Роза з Патоцкіх[2][1]
Жонка Марыя Петэн-Боўлд[d][3][1] і Ружа з Мастоўскіх[d][3][1]
Дзеці Ян Павел Аляксандр Сапега[d][4] і Марыя Анеля з Сапегаў[d][1]
Дзейнасць афіцэр
Узнагароды
залаты крыж ордэна Virtuti Militari
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У маладосці служыў у расійскай кавалерыі. Падарожнічаў па Еўропе. Натуралізаваўся ў Вялікабрытаніі: атрымаў грамадзянства і захаваў княскі тытул, што сталася выключэннем у брытанскім правадаўстве.

Пасля смерці бацькі (1829) атрымаў вялізныя ўладанні ў Беларусі.

У 18301831 удзельнічаў у Лістападаўскім паўстанні, быў падпаручнікам у штабе галоўнакамандуючага генерала Яна Скшынецкага, адзначаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». Пасля паражэння паўстання — у эміграцыі ў Францыі. Адхіліў прапанову Мікалая I прыняць канфіскаваныя маёнткі ўзамен за вернападданую прысягу, у выніку чаго музейныя зборы, бібліятэкі і архівы Сапегаў вывезены ў Санкт-Пецярбург. Памёр у Парыжы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Paszkiewicz, M. Sapieha Eustachy Kajetan / M. Paszkiewicz // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław etc. : Ossolineum, 1993. — T. XXXIV/4. Zesz. 143 : Sanguszko Dymitr — Sapieha Jan. — S. 597—598.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С.222—228