Яўген Львовіч Неміроўскі
Яўген Львовіч Неміроўскі (руск.: Евгений Львович Немировский; 21 красавіка 1925 — 2 ліпеня 2020) — расійскі кнігазнаўца. Доктар гістарычных навук (1972).
Яўген Львовіч Неміроўскі | |
---|---|
руск.: Евгений Львович Немировский | |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 2020 (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | кнігазнавец, выкладчык універсітэта, бібліёграф |
Навуковая сфера | кнігазнаўства[d][1], гісторыя кнігадрукавання ў Расіі[d], гісторыя кнігадрукавання ў Еўропе[d], bibliographic activity[d][1], гісторыя высокага друку[d][1] і гісторыя кнігі[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1972) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфічныя звесткі Правіць
Нарадзіўся ў 1925 годзе каля Адэсы. У 1969 абараніў доктарскую дысертацыю пра пачатак славянскага кнігадруку і гісторыю польскага Адраджэння. У 1973 годзе стаў загадчыкам аддзела рэдкіх кніг Ленінскай бібліятэкі ў Маскве, у 1982 — галоўным навуковым супрацоўнікам Расійскай кніжнай палаты.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Правіць
Распачаў працу над зводным каталогам і апісаннем старадрукаваных выданняў кірылічнага і глагалічнага шрыфтоў, пісаў працы і манаграфіі пра славянскі кнігадрук, тэорыю і гісторыю сусветнага кнігадруку, пра Швайпольта Фіёля, Івана Фёдарава, Францыска Скарыну. Аўтар дзясяткаў манаграфій пра кніжнасць Сярэднявечча і Рэнесансу. Сярод іх і фундаментальная 600-старонкавая праца «Францыск Скарына: жыццё і дзейнасць беларускага асветніка» (Мінск, 1990).
Узнагароды і прэміі Правіць
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Скарына і беларуская культура».