Польскі корпус — вайсковая адзінка Рускай імператарскай арміі, потым арміі Польскага Каралеўства.

Польскі корпус
Гады існавання 1917 — 1918
Краіна Сцяг Расіі Расійская дзяржава
Уваходзіць у Руская імператарская армія і Узброеныя сілы Польшчы
Тып пяхота
Дыслакацыя
Войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расеі
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры генерал Юзаф Доўбар-Мусніцкі

Гісторыя

правіць

Польскі корпус створаны 24 ліпеня 1917 года. 6 жніўня 1917 года камандзірам корпуса прызначаны расійскі генерал Юзаф Доўбар-Мусніцкі.

Ядром корпуса стала 1-я польская стралковая дывізія расійскай арміі, якая камплектавалася салдатамі і афіцэрамі польскага паходжання.

Камандзір корпуса прыклаў вялікія намаганні, каб трымаць корпус у тыле і не даць накіраваць яго на фронт.

Пасля бальшавіцкага перавароту ў Расіі, камандаванне корпуса адмовілася падпарадкоўвацца ўладам РСФСР і з баямі адвяло корпус ў Бабруйскую крэпасць, якую заняла 29 студзеня 1918 года.

Нямецкія акупацыйныя ўлады Польскі корпус лічылі саюзным Польскаму Каралеўству, таму пэўны час цярпелі знаходжанне польскіх войск на сваёй тэрыторыі. Але тым часам немцы абяззброілі вайсковыя адзінкі літоўцаў і беларусаў.

21 траўня 1918 года корпус быў абяззброены немцамі ў Бабруйску, салдаты накіраваны ў Варшаву ў Польскае Каралеўства.

Гл. таксама

правіць