12 cm Luftminenwerfer M. 16 (12 cm пнеўматычны мінамёт M. 16) — пнеўматычны мінамёт, выкарыстоўваўся войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Ён быў распрацаваны Аўстрыйскім металургічным заводам у Брно. Мінамёт з’яўляўся гладкаствольным і казназарадным. Да выстралу снарад у ствале ўтрымліваўся на месцы з дапамогай абтуратара[en]. Прыкладна пры ціску ў 35 атмасфер адбываўся выстрал снарадам вагой 4,5 кг, з якіх 1 кг складала выбухоўка. Пры гэтым максімальная далёкасць складала каля 1100 метраў. Максімальная хуткасць стральбы была каля двух стрэлаў у хвіліну. Разлік складаўся з трох чалавек.

12 cm Luftminenwerfer M. 16
12 cm Luftminenwerfer M 16
12 cm пнеўматычны мінамёт M. 16 у Ваенна-гістарычным музеі, Кэцаль, Венгрыя
Тып: пнеўматычны мінамёт
Краіна:  Аўстра-Венгрыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1915—1918
Выкарыстоўвалася:

 Аўстра-Венгрыя

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Гады вытворчасці: 1915
Усяго выпушчана: 930
Варыянты: M 16a
Характарыстыкі
Маса, кг: 240
Экіпаж (разлік), чал.: 3
Вага снарада, кг 5
Калібр, мм: 120
Максімальная
далёкасць, м:
800

Літаратура правіць

  • Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.

Спасылкі правіць