19-ы літоўскі ўланскі полк

19-ы ўланскі полк — полк лёгкай кавалерыі, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і дабраахвотнікаў з земляў былога Вялікага Княства Літоўскага.

Уланы 19-га ўланскага палка ў 1812 і 1813 гг. Саманта Глінская

Гісторыя правіць

17-ы і 19-ы ўланскія палкі складалі брыгаду і ваявалі побач. У баях на тэрыторыі былога ВКЛ 19-ы ўланскі полк не ўдзельнічаў.

Строй правіць

Строй узору 1810 года, як у арміі Герцагства Варшаўскага. Курткі гранатавыя, канты кармазінавыя. Рабат кармазінавы на куртцы да строя параднага, на куртцы да строя штодзённага рабат гранатавы з кармазінавымі кантамі. Каўнеры ў брыгадзе кармазінавыя. На чорных рагатыўках над нумарной бляхай Арол з Пагоняй. У 1813 годзе Пагоня на паўсонцы легіянераў.

Зброя правіць

Шабля, піка, 2 пісталеты ў ольстрах на сядле.

У фланкераў карабін, шабля, 2 пісталеты.

Сцягі палкавыя правіць

Не захаваліся. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з часоў 1812 года. Напэўна, сярод іх ёсць сцягі палкоў сфарміраваных на тэрыторыі былога ВКЛ.

Артэфакты з музеяў і прыватных калекцый правіць

Захаваліся:

  • Вільня: Куртка да мундзіра штодзённага гранатавая з кармазіновымі кантамі, рабат кармазінавы, каўнер кармазінавы. Гузікі пуклыя з лічбай 19 без лаўраў і кантаў, адлітыя ў Варшаве.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.- 2006.-№ 18.
  • Baginski W. Dawne guziki polskie.-Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
  • Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
  • Gaidis H.L. Napoleon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.-1984.-Volume 30., № 1.
  • Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
  • Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812—1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.- Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon Books», 2004.
  • John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I—IV, 1993.
  • Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.-Leipzig, 1908.
  • Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
  • Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
  • Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
  • Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И. Ю. Москва, 1991.
  • Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.-Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
  • Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
  • Часовая мінская газета. 1812 год.-Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.