21-ы конна-стралковы полк (Герцагства Варшаўскае)

21-ы конна-стралковы полк, або конна-стралковы полк Манюшкі — полк лёгкай кавалерыі арміі Генеральнай Канфедэрацыі, створаны загадам Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і дабраахвотнікаў земляў былога Вялікага княства Літоўскага.

ГісторыяПравіць

Шэф палка — палкоўнік Часлаў Манюшка. Намеснік шэфа палка — маёр Абрамовіч.

Полк фармаваўся ў Вільні з прыгонных сялян, добраахвотнікаў з вялікалітоўскай шляхты і мяшчан. Акцэнт рабіўся на дабраахвотніках. Полк удзельнічаў у абароне Вільні, потым адыйшоў на захад.

Генерал-губернатар літоўскіх департаментаў Хогендорп выдаткаваў грошы на фарміраванне двух конна-стралковых палкоў. Кожны конна-стралковы полк мусіў складацца з двух эскадронаў, агульная колькасць кожнага палка 981 чалавек (42 афіцэры). Справа арганізацыі шла павольна, таму давялося даваць аб’явы пра вярбоўку ў жаўнеры конна-стралковага палка ў газетах (у т.л. у Мінскай часовай газеце). Другі конна-стралковы полк з татараў таксама не атрымалася сфарміраваць з-за браку добраахвотнікаў, яго загадам Напалеона ператварылі ў падраздзяленне польскіх казакаў — эскадрон літоўскіх татар.

Восенню 1812 года ў палку было 10 афіцэраў і 258 ніжніх чыноў, коней: 34 афіцэрскіх, 84 верхавых.

У некаторых даследваннях згадваецца, што пазней полк Часлава Манюшкі стаў менавацца 21-м конна-стралковым палком Генеральнай Канфедэрацыі.

СтройПравіць

Паводле партрэта Часлава Манюшкі, жаўнеры ў палку насілі строй варшаўскіх конных стракоў — куртка і нагавіцы зяленыя, канты кармазінавыя. Адзін шэраг жоўтых гузікаў. Каўнер зялены з кармазінавымі кантамі. На галаве кальбак або ківер.

ЗброяПравіць

Шабля, 2 пісталеты ў ольстрах на сядле, карабін.

Сцягі палкавыяПравіць

Не захаваліся. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з эпохі 1812 года. Верагодна, сярод іх есць сцягі польскіх палкоў з тэрыторыі былога ВКЛ.

Артыфакты з музеяў і прыватных калекцыйПравіць

Захаваліся:

Партрэт шэфа палка Часлава Манюшкі.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.- 2006.-№ 18.
  • Baginski W. Dawne guziki polskie.-Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
  • Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
  • Gaidis H.L. Napolеon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.-1984.-Volume 30., № 1.
  • Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
  • Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812—1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.- Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon Books», 2004.
  • John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I—IV, 1993.
  • Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.-Leipzig, 1908.
  • Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
  • Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
  • Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
  • Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И. Ю. Москва, 1991.
  • Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.-Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
  • Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
  • Часовая мінская газета. 1812 год.-Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.