Часлаў Манюшка

бацька Станіслава Манюшкі

Часлаў Станіслававіч Манюшка (20 ліпеня 1790, Смілавічы, Менскі павет, Менскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае1870) — арыстакрат, бацька кампазітара Станіслава Манюшкі.

Часлаў Манюшка
Časłaŭ Maniuška. Часлаў Манюшка (1835).jpg
Аўтапартрэт. 1835
POL COA Krzywda.svg
Герб «Крыўда»
 
Дзейнасць мастак
Нараджэнне 20 ліпеня 1790(1790-07-20)
Смерць 1870
Дынастыя Манюшкі[d]
Бацька Станіслаў Манюшка[d]
Маці Ева з Вайніловічаў[d]
Жонка Альжбета з Маджарскіх[d]
Дзеці Станіслаў Манюшка і Міхаліна з Манюшкаў[d]

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду Манюшкаў герба «Крыўда», сын Станіслава (1734—1807) і Евы з Вайніловічаў. Стрыечны брат кампазітара Станіслава Манюшкі.

Нарадзіўся 20 ліпеня 1790 года ў Смілавічах. Як адзначае А. Валіцкі, Часлаў Манюшка ў той жа дзень быў ахрышчаны мясцовым ксяндзом М. Гродскім. Пачатковую адукацыю Часлаў атрымаў пад кіраўніцтвам ксяндза экс-місіянера Ю. Корвеля. Пасля гэтага вучыўся ў Смілавіцкім канвенце. Потым пераехаў у Вільню, відаць, хутчэй за ўсё ён хацеў паступіць у Віленскі ўніверсітэт[1].

Удзельнік вайны 1812 года на баку Напалеона. Нягледзячы на тое, што яшчэ ў пяцігадовым узросце страціў адно вока, ён уступіў у полк конных літоўскіх стралкоў. У 1813 (ці ў 1815) годзе ён выйшаў у адстаўку[1]. Не вярнуўся з-за мяжы, і таму яго маёнтак у Ігуменскім павеце паводле царскага маніфеста быў канфіскаваны ў казну[2][удакладніць].

20 ліпеня 1818 года ён ажаніўся з Альжбетай Маджарскай і асеў у маёнтку Убель паблізу Смілавічаў. Як адзначаў А. Валіцкі, «… Часлаў меў характар надзвычай сяброўскі і вясёлы. З погляду навуковай адукацыі ён не мог параўнацца са сваімі братамі, але вайсковая служба, шматлікія падарожжы і сяброўства з цікавымі людзьмі, не толькі з арыстакратыі, але і з вельмі адукаванымі, аказалі значны ўплыў на яго выхаванне»[1].

У 1820 годзе — адстаўны капітан ВП[2].

Пасля Дамініка быў гаспадаром маёнтка Радкаўшчызна, паставіў яму тут каменны абеліск з надпісам «Заснавальніку агранамічнай школы ў 182… у Радкаўшчызне. Брат Часлаў Манюшка. 1861 г. чэрвеня 20 дня. Любі Бога і Бліжняга з цэлага свайго сэрца. Рабі дабро…»[2]. У 1842 годзе Часлаў Манюшка быў вымушаны прадаць Убель губернскаму сакратару Івану Дзічкоўскаму[1]. Пасля смерці Манюшкі маёнтак Пацігола перайшоў праз шлюб Паўліны да роду Ваньковічаў[2].

Мастацкая спадчынаПравіць

Захапляўся маляваннем і з задавальненнем прысвячаў яму вольны час. Як адзначалі сучаснікі, Часлаў не атрымаў добрай мастацкай адукацыі, але сяброўства з рознымі мастакамі і шматлікія з німі сувязі дапамагло Чаславу дасягнуць добрага ўзроўня. Сяброўскія адносіны склаліся ў яго з Валенціем Ваньковічам і Янам Дамелем. З першым з іх ён некаторы час нават жыў у адным доме і меў сумесную майстэрню. Акрамя таго, Часлаў быў заўзятым калекцыянерам. Ён збіраў творы мастацтва і вельмі часта плаціў вялікія грошы за каштоўныя рэчы. Даследчыкі адзначалі, што Часлаў Манюшка быў таленавітым рысавальшчыкам і яго матэрыялы з’яўляюцца каштоўнай іканаграфічнай крыніцай па гісторыі роду і асяроддзя Станіслава Манюшкі[1].

Сям’яПравіць

 
Жонка Альжбета ў інтэр’еры кватэры Манюшкаў у Мінску. Малюнак Часлава Манюшкі, 1840 г.

У шлюбе з Альжбетай Маджарскай (памерла ў 1850 годзе, пахавана ў Радкаўшчызне), праўнучкай майстра слуцкіх паясоў Яна Маджарскага, меў трох дзяцей:

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць