Дамінік Станіслававіч Манюшка (польск.: Dominik Moniuszko; 6 ліпеня 1787 ці 1788 — 26 верасня ці 28 кастрычніка 1848, Мінск) — арыстакрат, асветнік.

Дамінік Манюшка
Album p0377a v3 - Dominik Moniuszko.jpg
POL COA Krzywda.svg
Герб «Крыўда»
 
Адукацыя
Навуковая ступень доктар права[d]
Член у
Нараджэнне 6 ліпеня 1788(1788-07-06)
Смерць 26 верасня 1848(1848-09-26) (60 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Манюшкі[d]
Бацька Станіслаў Манюшка[d]
Маці Ева з Вайніловічаў[d]
 
Аўтограф Album p0377b - Dominik Moniuszko.jpg

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду Манюшкаў герба «Крыўда», сын Станіслава (1734—1807) і Евы з Вайніловічаў. Дваюрадны брат кампазітара Станіслава Манюшкі.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў сябрам Таварыства шубраўцаў. Скончыў універсітэт са ступенню доктара права. У 1812 годзе ўступіў у 3-ці полк стральцоў конных ВП.

Дэмабілізаваўся ў 1816 годзе ў чыне маёра і пасяліўся ў маёнтку Радкаўшчызна ў Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньскі раён). У гэты час актыўна дзейнічаў як распаўсюджвальнік асветы сярод сялян Мінскай губерні. Уласны маёнтак i зямельныя ўгоддзі ён аддаў у карыстанне сваім сялянам, пакінуўшы сабе толькі невялікі ўчастак, з якога браў чынш і траціў на асвету. Кожны селянін атрымаў асобную сядзібу з ворнай зямлёй, лугам i дзялянкай лесу. У 1820 годзе — ігуменскі падкаморы. Прымыкаў да масонскага руху, быў членам ложы «Паўночная паходня».

Манюшка заснаваў у павеце вучылішча, якое складалася з двух аддзяленняў — падрыхтоўчага i вышэйшай школы. У ix выкладалі Закон Божы, царкоўнаславянскую, рускую i польскую мовы, арыфметыку, даваліся веды па тэхналогіі земляробства, па садаводстве, агранаміі (для практыкі прывезлі інструменты з Варшаўскай фабрыкі Эванса[pl]), лесаводстве, пчалярству, пачатковыя звесткі з медыцыны, анатоміі i ветэрынарыі. Апрача таго, выкладалася каліграфія, чарчэнне, рукадзелле i розныя рамёствы. У вышэйшых класах для найбольш здольных выхаванцаў дадаткова выкладаліся геаграфія, гісторыя i каморніцтва.

У 1824 годзе ў Радкаўшчызне быў заснаваны канвікт (асобы пансіянат) для ўтрымання i выхавання сялянскіх дзяўчынак. Былі абсталяваны аптэка i лабараторыя, а для практычных заняткаў існавалі сады батанічны, пладовыя i агароднінны. Навучанне вялося на працягу 2 гадоў у асенне-зімовы перыяд, a ўлетку выхаванкі праходзілі практыку ў садах вучылішча або на прысядзібных участках сваіх бацькоў. Выдаткі на ўтрыманне вучылішча i канвікта Манюшка рабіў за кошт арэнднай платы, якую ён атрымліваў ад сялян за зямлю, а таксама са сваіх асабістых сродкаў. Не маючы дадатковых даходаў, ён вымушаны быў закласці маёнтак.

Вучыліся па метадах Песталоці і Ланкастэра. Меліся бібліятэкі, дапаможныя кабінеты, амбулаторыя, невялікі шпіталь. Згодна з рапартам візітатара вучылішчаў Мінскай губерні прафесара Беркмана ад 31 мая 1826 года ў школах было 46 вучняў, якія ўтрымоўваліся за кошт Манюшкі, меўся дом для вучняў, цёплы і светлы, навучыцель Фр. Хмялеўскі добры, а Манюшка заслугоўвае падзякі ад універсітэцкага кіравання. У 1826 годзе, калі пасланнік вялікага князя Канстанціна Байкаў прыехаў разабрацца з тым, што робяць былыя масонскія ложы, прасіў яго быць у гэтай справе прыстойным. У 1829 годзе школа, па словах апекуна Віленскай навучальнай акругі, была «ў самым лепшым стане». Міністру асветы ён прапанаваў распаўсюдзіць вопыт працы школы. Міністр прасіў апекуна лістом ад 11 сакавіка 1830 года выказаць настаўнікам і Манюшку падзяку ад Міністэрства.

Нягледзячы на добры водгук візітатара генерала Страганава, вучылішча было закрыта ў 1838 годзе, жаночы пансіянат праіснаваў да 1853 года дзякуючы матэрыяльнай дапамозе брата Ігната.

У канцы жыцця Дамінік Манюшка пераехаў у Мінск, дзе памер ад халеры. Пахаваны на могілках у Камароўцы[1]. На помніку выхаванцы Манюшкі паклалі камень з надпісам на польскай мове «Ад верных сялян i падданых». Паводле тэстамента яго зямля перадавалася сялянам, але дзяржава не дала на гэта дазволу. Паводле сведчання гісторыка А. Кіркора, сяляне з Радкаўшчызны вылучаліся дасведчанасцю, сумленнасцю, працавітасцю, высокай маральнасцю i з вялікай павагай ставіліся да памяці Манюшкі.

Ушанаванне памяціПравіць

У 1861 годзе дамінікаў брат Часлаў Манюшка, які крытыкаваў і пярэчыў яго пачынанням, паставіў у Роткаўшчыне велізарны валун, на якім быў выбіты надпіс пра тое, што Дамінік Манюшка заснаваў тут агранамічную школу і скасаваў прыгонныя парадкі. У наш час памятны валун вёску Алесіна[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць