Джозеф Ланкастэр

Джозеф Ланкастэр (25 лістапада 177823 кастрычніка 1838) — англійскі педагог, наватар народнай адукацыі.

Джозеф Ланкастэр
Дата нараджэння 25 лістапада 1778(1778-11-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1838(1838-10-23) (59 гадоў) ці 24 кастрычніка 1838(1838-10-24)[3] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Лондане ў сям'і крамніка. Па веравызнанні быў квакерам. Займаўся бясплатным навучаннем бедных дзяцей, заснаваўшы першую такую школу ў 1798 годзе, і выпрацаваў арыгінальную школьную сістэму, якая атрымала шырокае распаўсюджванне. Пры садзейнічанні Корстана і Фокса, заснавальнікаў British and foreign Society for education, заснаваў у 1808 годзе сваю першую нармальную школу, а ў 1818 годзе — першую школу, якая рыхтавала настаўнікаў для школаў яго сістэмы.

У 1811 годзе было ўжо 95 школаў Ланкастэрскай сістэмы, у якіх вучыліся 30000 вучняў. Яго спроба ўжываць сваю сістэму ў вышэйшай адукацыі пацярпела няўдачу; ён эміграваў у Амерыку, з 1828 года жыў у Канадзе, затым арганізаваў навучальную справу ў Калумбіі (1820-1829). Памёр у Нью-Ёрку ад траўмаў, атрыманых пасля траплення пад экіпаж.

Педагагічная сістэма Ланкастэра апісана ім у двух кнігах: «Improvement in Education» (Лондан, 1805) і «The British System of Education» (1810). Вядомы тым, што выступаў катэгарычна супраць «прамых» цялесных пакаранняў, замест гэтага звязваючы вінаватых вучняў у мяшках і падвешваючы іх над падлогай.

Зноскі

Спасылкі

правіць
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).