Ян Маджарскі
Ян Маджарскі (Аванес Маджаранц) (пачатак XVIII стагоддзя, Стамбул або Сяміграддзе — 1800 або 1801) — ткач, мастак, кіраўнік і арандатар Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў[1].
Ян Маджарскі | |
---|---|
Род дзейнасці | ткач, рамеснік, тэкстыльны дызайнер |
Дата нараджэння | XVIII стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1800 ці 1801 |
Дзеці | Лявон Маджарскі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Стамбуле або Сяміграддзі ў сям’і венгра па імені Нума і армянкі[1].
Ткацкаму рамяству навучаўся ў Стамбуле. У 1740-х вырабляў паясы на мануфактуры князёў Патоцкіх у Станіславе. У 1758 годзе быў запрошаны ваяводам віленскім Міхалам Казімірам Радзівілам (Рыбанькам) у Нясвіж, потым працаваў у Слуцку, дзе кіраваў мануфактурай шаўковых паясоў (персіярняй). У 1776—1780 гадах арандатар мануфактуры[1].
Распрацаваў кампазіцыйную структуру, віды паясоў (двухбаковыя, чатырохчастковыя) і асноўныя тыпы дэкору паясоў[1].
Сям’яПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 126.
- ↑ Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 23.