Лявон Маджарскі
Лявон (Леў) Маджарскі (Лявон Маджаранц) (каля 1740, Стамбул — 1811, Слуцк) — ткач, мастак, кіраўнік і арандатар Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў[1].
Лявон Маджарскі | |
---|---|
Род дзейнасці | ткач, рамеснік, тэкстыльны дызайнер |
Дата нараджэння | 1740-я |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1811 |
Месца смерці | |
Бацька | Ян Маджарскі |
БіяграфіяПравіць
Сын Яна Маджарскага і яго жонкі Армінэ. Нарадзіўся ў Стамбуле, пасля пераехаў з бацькамі ў Слуцк[1].
Навучыўся ткацкай справе ў бацькі і заняўся сямейнай справай. Працаваў на Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў, пазней стаў яе арандатарам, а потым і кіраўніком[1].
У 1790 годзе атрымаў шляхецкую годнасць, у 1791 годзе — герб «Дар»[1].
ТворчасцьПравіць
Слуцкі пояс, зроблены Лявонам Маджарскім, 1790-я гады
Стварыў новую сістэмудэкаратыўнага аздаблення сярэднікаў, бардзюраў і галоў паясоў са складанай, шматколернай арнаментацыяй; распрацаваў і відазмяніў вырашэнне галоў паясоў з выявамі букетаў, вазонаў[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 126.