Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў
Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, або Слуцкая персіярня — мануфактура, якая дзейнічала ў 1740—1846 гадах у Слуцку.
Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў | |
---|---|
Заснаванне | 1740 |
Скасавана | 1844 |
Размяшчэнне | |
Прадукцыя | Слуцкі пояс |
ГісторыяПравіць
Гісторыя Слуцкай мануфактуры пачалася з 1730-х гадоў з майстэрань, закладзеных Геранімам Фларыянам Радзівілам[1]. На мануфактуру быў запрошаны з г. Станіслава (цяпер Івана-Франкоўск, Украіна) майстар Ян Маджарскі.
У 1760-я гадах да Слуцкай мануфактуры далучана Нясвіжская персіярня, што існавала з 1740-х гадоў у Нясвіжскім прыгарадзе Альба.
У 1793 годзе працавала 60 майстроў, было 28 станкоў. Выраблялі слуцкія паясы, а таксама шаўковыя пакрывалы і махры, залатыя і сярэбраныя галуны, падвязкі, стужкі, габелены, дываны.
У перыяд росквіту мануфактуры на ёй выраблялася каля 200 паясоў штогод[2].
З пачатку 19 стагоддзя выпускала пераважна тканіны для літургічнага ужытку.
У вайну 1812 года мануфактура была разрабавана, яе будынкі пашкоджаны, а работнікі распушчаны ці збеглі. Аднаўленне адбылося ў 1814 годзе і праца працягвалася без вялікага поспеху да 1846 года, пакуль тагачасны гаспадар горада В. Радзівіл не зачыніў яе назаўсёды[3].
МайстрыПравіць
Напачатку тут працавалі турэцкія майстры, потым падрыхтаваны беларускія майстры ручнога шаўкаткацтва М. Баранавіч, І. Барсук, Я. Гадоўскі, Капчыла, Дойка, Т. Хаецкі і інш.
Трэба адзначыць, што на Слуцкай мануфактуры ад першых да апошніх гадоў яе работы працавалі толькі мясцовыя майстры - галоўным чынам мяшчане і шляхціцы са Слуцка і ваколіц, з Нясвіжа, Урэчча, Свержня. Аднак у некаторых дакументах згадваюцца асобы з больш далёкіх рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага[3].
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 18.
- ↑ Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 25.
- ↑ 3,0 3,1 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 20.
ЛітаратураПравіць
- Трызна Дз. С. Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, Слуцкая персіярня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 30. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Карпачоў Я. М. Узнікненне і развіццё Слуцкай вотчыннай мануфактуры шаўковых паясоў // Весці АН БССР. Сер. грамад, навук. 1982. № 3.