Слуцкае ткацтва — беларускае традыцыйнае ўзорыстае ткацтва на тэрыторыі Слуцкага і суседніх Капыльскага, Салігорскага, Любанскага раёнаў Мінскай вобласці. На яго аснове ў XVIII стагоддзі створана Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, дзейнасць якой садзейнічата пашырэнню ў рэгіёне новых ткацкіх тэхнік і прыёмаў.

Ручнік у тэхніцы двухбаковага перабору з вёскі Барок Слуцкага раёна

Ручнікі, абрусы, тканіны на адзенне ткалі ў тэхніках закладнога і бранага ткацтва. Арнаментальны малюнак чырвонага колеру ў выглядзе шырокіх шчыльных бардзюраў складаўся з буйных геаметрычных матываў: ромбаў («шпоры»), паўромбаў («шурпы»), матываў у форме літары «Т» («малаты») і інш.

З канца XIX стагоддзя набыло пашырэнне шматнітовае ткацтва (да 16 нітоў); тканіны вызначаюцца бела-шэрай каларыстыкай і характэрным геаметрычным малюнкам з разетак («у звёзды»), ромбаў («у бубны») і асабліва спалучэння квадратаў і прамавугольнікаў, што стварае мігатлівы кругападобны малюнак («у вакенцы», «у хвалі», «у кругі»).

Пашырэнне ў XX стагоддзі тэхнікі адна- і двухбаковага перабору ўзбагаціла геаметрычную арнаментыку расліннымі і зааморфнымі матывамі. Ручнікі і абрусы вызначаюцца характэрным спалучэннем белага з блакітным, белага з зялёным і інш., посцілкі і дываны — яркім паліхромным малюнкам на чорным фоне. У 19201950-я гг. дзейнічалі ткацкія і вышывальныя арцелі, у 19601980-я гг. у многіх вёсках рэгіёна існавалі ткацкія участкі ад Слуцкага прадпрыемства мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы». Творы ручнога пераборнага і шматнітавога ткацтва (ручнікі, абрусы, сурвэты і інш.) захоўваюць традыцыйную бела-шэрую (з дадаткам чырвонага) каларыстыку.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць