2-я Чырванасцяжная армія

2-я Чырвонасцяжная армія — агульнавайсковая армія ў узброеных сілах СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны. Перыяд уваходжання ў Дзеючую армію: 9 жніўня 1945 — 3 верасня 1945.

2-я Чырванасцяжная армія
(2 А)
Эмблема УС
Краіна  СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі арміі
Уваходзіць у Чырванасцяжны Далёкаўсходні фронт
Далёкаўсходні фронт
2-гі Далёкаўсходні фронт
Забайкальска-Амурская ваенная акруга
Тып армія
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб’яднанне
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Конеў І. С.

Гісторыя правіць

Сфарміравана ў ліпені 1938 года ў складзе Чырванасцяжнага Далёкаўсходняга фронту (ЧДУФ) як 2-я армія.

У верасні 1938 года пасля расфармавання ЧДУФ ператворана ў 2-ю асобную Чырвонасцяжеую армію з непасрэдным падначаленнем наркаму абароны СССР.

У ліпені 1940 года ў сувязі з аднаўленнем Далёкаўсходняга фронту ўвайшла ў яго склад як 2-я Чырвонасцяжная армія. Да жніўня 1945 года выконвала задачы па абароне далёкаўсходніх межаў СССР, правяла вялікую працу па падрыхтоўцы рэзерваў для дзеючай арміі.

Баявыя дзеянні правіць

У час савецка-японскай вайны ў складзе 2-га Далёкаўсходняга фронту прымала ўдзел у Сунгарыйскай аперацыі 1945 года.

  • 10 жніўня 1945 г. перадавыя атрады арміі ва ўзаемадзеянні з Зее-Бурэйскай брыгадай рачных караблёў Амурскай ваеннай флатыліі фарсіравалі рэкі Амур і Усуры ў раёнах Благавешчанска, Канстанцінаўкі і Паяркова, высадзілі Сахалянскі дэсант і захапілі плацдармы.
  • 11 жніўня галоўныя сілы арміі перайшлі ў наступ на двух кірунках: на Цыцыкар і на Бэйаньчжэнь (Бэйань) і да зыходу дня авалодалі гарадамі Сахалян (Хэйхэ), Сюнькэ.
  • Развіваючы наступ, армія на працягу 15—18 жніўня авалодала Суньускім УР і г. Суньу, дзе паланіла 20-тысячны японскі гарнізон.
  • 19 жніўня войскі арміі ўступілі ў г. Лунчжэнь,
  • 20 жніўня — у г. Бэйаньчжэнь.
  • 21 жніўня дасягнулі г. Цыцыкар.
  • 22 жніўня авалодалі г. Мэргэнь (Нэньцзян).

Пасля вайны правіць

1 кастрычніка 1945 года армія ўключана ў склад Забайкальска-Амурскай ваеннай акругі.

У снежні 1945 г. расфармаваная.

Камандаванне правіць

Члены Ваеннага савета правіць

Начальнікі штаба правіць

  • генерал-маёр Карытнікаў П. К. (11 ліпеня 1940 — 28 жніўня 1941);
  • генерал-маёр Анісімаў М. П. (28 жніўня 1941 — 10 жніўня 1942);
  • палкоўнік, з 4 лютага 1943 года генерал-маёр М. А. Вавілаў (9 лістапада 1942 — 22 верасня 1943);
  • генерал-маёр Мажаеў С. Ф. (22 верасня 1943 — 15 снежня 1945).

Баявы склад правіць

Да 9 жніўня 1945 года ў склад арміі ўваходзілі:

  • 3-я стралковая дывізія,
  • 12-я стралковая дывізія,
  • 396-я стралковая дывізія

і шэраг часцей.