2-я брыгада Украінскай нацыянальнай арміі (бел.: 2-га бригада Української дивізії УНА) — украінскае падраздзяленне, якое ваявала на баку нацысцкай Нямеччыны. Уваходзіла ў склад 2-й дывізіі УНА[1].

2-я брыгада Украінскай нацыянальнай арміі
2-га бригада Української дивізії УНА
Гады існавання 1945 год
Краіна Сцяг Нацысцкай Германіі Нямеччына
Падпарадкаванне Сцяг Украіны Украінская нацыянальная армія
Уваходзіць у 2-я дывізія УНА
Тып пяхота
Функцыя змаганне з Чырвонай Арміяй
Колькасць 3,4 тысячы
Дыслакацыя Брандэнбург
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у Бітва за Берлін
Камандзіры
Вядомыя камандзіры маёр Уладзімір Пітула

Шлях брыгады

правіць

Брыгада была сфармаваная у пачатку 1945 году ў раёне Брандэнбургу. У ейны склад уваходзілі ўкраінцы з дапаможнае паліцыі (батальёны шуцманшафта) з дыстрыкта Галіцыі, якія эвакуяваліся ў Нямеччыну. Фармаванне таксама складалася з украінскіх казацкіх вайсковых частак палкоўнікаў Долуда і Цярэшчанка, а таксама сотніка І. Мікалаенка. Брыгада складалася з 70 адсоткаў салдатаў з Заходняй Украіны і 30 адсоткаў з іншых зямель.

У брыгадзе было каля 3,4 тысячы людзей, якія былі размеркаваныя ў тры-чатыры батальёны. Брыгаду ўзначаліў маёр Уладзімір Пітула, былы камандовец украінскай дапаможнае паліцыі ў акупаваным Львове.

Брыгада размяшчалася ў брандэнбургскай казарме, амаль за 50 км на захад ад Берліна. З-за авіяўдараў штаб-кватэра каманды знаходзілася ў мястэчку Брыло, за 5 км ад Брандэнбурга праз канал Гафэ.

Як камандовец Другой дывізіі генерал Пятро Дзячанка вельмі клапаціўся пра Першую брыгаду, але мала цікавіўся Другой брыгадай. З пачатку лютага другая брыгада праходзіць інтэнсіўную перападрыхтоўку на палях Брандэнбургскай дывізіі. Узмоцненая прыбылымі, брыгада ўзмацнялася разам з дывізіяй. Салдаты і іх сем’і размяшчаліся ў мястэчках Брылёве, Радэвеге і Брандэнбургу.

Да прысягі УНА ў штабе Другой брыгады было больш украінскіх афіцэраў, чым нямецкіх, але ні тых, ні другіх на вучэннях не было. Другая брыгада, як і першая, была ўзброеная лёгкай паветранай зброяй, супрацьтанкавымі ракетамі і мінамётамі. Штодзённыя баявыя і фізічныя практыкаванні працягваліся ад 8 да 10 гадзінаў. Салдатаў, якія праходзілі такія вучэнні, крытыкавалі за тое, што яны губляюць час.

У пачатку красавіка падраздзяленне было пераўтворанае ў 2-ю брыгаду 2-й дывізіі новастворанай Украінскай нацыянальнай арміі. 2 красавіка 1945 года брыгада прыняла прысягу на вернасць украінскаму народу і дзяржаве. З 23 красавіка па 8 траўня яна ўдзельнічала ў абароне Брандэнбурга, пасля чаго рэшткі брыгады здаліся сілам саюзнікаў.

Зноскі

  1. УНА(недаступная спасылка) Чорношличник

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць