222 альбомы беларускага року
кніга
«222 альбо́мы белару́скага ро́ку і ня то́лькі…» — публіцыстычнае выданне беларускіх рок-журналістаў Вітаўта Мартыненкі і Анатоля Мяльгуя, у якім поўна адбіваецца гісторыя нацыянальнай папулярнай музыкі, пададзеная ў жанры рэцэнзій. Кніга расказвае пра альбомы беларускіх гуртоў, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі, Нямеччыне і Вялікабрытаніі ад 1930-х гадоў да сучаснасці. Стылістыка мовы і папулярнасць тэмы робяць гэтую кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў, акрамя гэтага кніга стала даведачным матэрыялам для арганізатараў школьных музычных конкурсаў, імпрэзаў, для журналістаў музычнага профілю і радыё-дыджэяў.[1][2][3][4]
222 альбомы беларускага року і ня толькі… | |
---|---|
![]() | |
Жанр | публіцыстыка |
Аўтар | Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 2006 |
Выдавецтва | БМАgroup |
Месца публікацыі | Мінск |
Колькасць старонак | 431 |
Зноскі
- ↑ 222 альбомы беларускага року і ня толькі… (руск.)(недаступная спасылка). История путешествий (5 июня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2019. Праверана 26 верасня 2019.
- ↑ Святлана Вакула. “222 альбомы беларускага року” 16 траўня ў Віцебску , Народныя навіны Віцебска (12/5/09 12:52). Праверана 26 верасня 2019.
- ↑ Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага року і ня толькі / Віталь Супрановіч. — Мінск: БМАgroup, 2006. — 440 с. — ISBN 000-5673-16-4.
- ↑ Ареша; misty. СТАТЬИ: Презентация третьего тома книги «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (руск.). LiveSound.by (7 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2008. Праверана 15 ліпеня 2020.
СпасылкіПравіць
- «222 альбомы беларускага року і ня толькі…» Архівавана 4 кастрычніка 2019. на сайце выдавецтва «Галіяфы»
- «222 альбомы беларускага року і ня толькі…» на «LiveLib»