5-я армія (Аўстра-Венгрыя)

5-я а́рмія (ням.: k.u.k. 5. Armee) — воінскае аб’яднанне армейскага ўзроўню сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.

kaiserlich und königliche 5. Armee
5 Армія
Штаб 5-й армии, Пастойна, фронт Ізонцы, сёння Славенія. 1915 год.
Гады існавання ліпень — 27 снежня 1914
май 19153 лістапада 1918
Краіна  Аўстра-Венгрыя
Тып Пяхота
Удзел у
Першая сусветная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Генерал-фельдмаршал Светазар Бароевіч

Гісторыя правіць

Была сфармавана напачатку жніўня 1914 года для вядзення вайны супраць Сербіі. Пасля мабілізацыі яна складалася з наступных часцей[1]:

Баявы расклад 5-й арміі ў жніўні 1914 года
Армія Корпус Дывізія
5-я Армія VIII Корпус 9-я пяхотная дывізія
21-я пяхотная дывізія Ландверу
XIII Корпус 36-я пяхотная дывізія
42-я Ганведская пяхотная дывізія

Пасля гіганцкіх страт армія была распушчана ў снежні 1914 года. Другое фарміраванне 5-й арміі адбылося ў маі 1915 года на Італьянскім фронце, дзе яна і скончыла вайну. 24 мая 1917 была перайменавана ў Ізонскую Армію, а 23 жніўня 1917 была пераўтворана ў групу армій Бароевіча (ням.: Heeresgruppe "Boroević"), якая складалася з дзвюх армій: 1-й і 2-й Ізонскіх Армій. У студзені 1918 года група армій складалася з Ізонскай Арміі і 6-й арміі.

Камандуючыя правіць

Першае фарміраванне правіць

Другое фарміраванне правіць

Зноскі

  1. Order of Battle - Serbia August, 1914(недаступная спасылка). Austro-hungarian-army.co.uk (28 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 19 снежня 2019.

Літаратура правіць

  • Ellis, John; Cox, Michael (1993). The World War I Databook. Aurum Press Ltd. ISBN 1-85410-766-6. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Österreich-Ungarns letzter Krieg. Band I, Hrsg.: Edmund Glaise-Horstenau, Verlag der Militärwissenschaftlichen Mitteilungen, Wien 1930

Спасылкі правіць