Бітва пры Віторыа-Венета

Бі́тва пры Віторыа-Вене́та (25 кастрычніка3 лістапада 1918 года) — наступальная аперацыя войскаў Антанты ў Першай сусветнай вайне на Італьянскім фронце на рацэ П’явэ.

Бітва пры Віторыа-Венета
Асноўны канфлікт: Італьянскі фронт Першай сусветнай вайны
Бітва пры Віторыа-Венета
Бітва пры Віторыа-Венета
Дата 25 кастрычніка3 лістапада 1918
Месца Віторыа-Венета, Італія
Вынік Перамога саюзнікаў
Праціўнікі
Сцяг Каралеўства Італія Каралеўства Італія

Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША

Сцяг Аўстра-Венгрыі Аўстра-Венгрыя
Камандуючыя
Сцяг Каралеўства Італія Арманда Дыяз Сцяг Аўстра-Венгрыі Светазар Бароевіч
Сілы бакоў
Сцяг Каралеўства Італія 51 дывізія
Сцяг Вялікабрытаніі 3 дывізіі
Сцяг Францыі 2 дывізіі
Сцяг ЗША (48 зорак) 1 дывізія [1]
каля 970 тысяч чалавек

7700 гармат

Сцяг Аўстра-Венгрыі 52 дывізіі
каля 440 тысяч чалавек
6300 гармат
Страты
38 тысяч забітых і параненых 30 тысяч забітых і параненых
387 тысяч палонных
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перад наступам правіць

Да пачатку наступу аўстра-венгерскія войскі практычна страцілі баяздольнасць. Фронт пакінулі венгерскія дывізіі, чэшскія і харвацкія часці спынілі барацьбу. Аўстра-Венгерская імперыя развальвалася: 26 верасня Чэхаславацкі нацыянальны савет у Парыжы абвясціў стварэнне чэхаславацкай дзяржавы на чале з Томашам Масарыкам, 4 кастрычніка ў Заграбе сфармаваўся Нацыянальны савет харватаў, сербаў і славенцаў, 21 кастрычніка 1918 года нямецкамоўныя дэпутаты рэйхсрата абвясцілі сябе Часовым нацыянальным сходам нямецкай Аўстрыі, а праз тыдзень, 30 кастрычніка, абвясцілі яе далучэнне да Германскай рэспублікі ў якасці састаўной часткі Германіі.

Наступ правіць

Саюзнікі — 57 дывізій (51 італьянская, 3 брытанскіх, 2 французскіх, 1 амерыканская) пры 7 700 гарматах і 1 745 мінамётах прарвалі абарону аўстра-венгерскіх войскаў (58 дывізій няпоўнага складу пры 6 300 гарматах) і ўдарам у цэнтры на Віторыа-Венета (8-я і 12-я арміі) рассеклі іх фронт.

Некаторыя аўстра-венгерскія часці паўсталі і адмовіліся падпарадкоўвацца, да 28 кастрычніка ўжо каля 30 дывізій адмовіліся ваяваць. Становішча для аўстрыйцаў стала крытычным.

6-я аўстрыйская армія бязладна адыходзіла, італьянскія войскі наступалі па ўсім фронце, не сустракаючы супраціву, наступ развіваўся ўпэўнена.

У выніку працягваючагася наступлення быў заняты марскім дэсантам Трыест. Саюзныя войскі вымусілі аўстра-венгерскую армію капітуляваць. Перамір’е было падпісана 3 лістапада ў Віла-Джусці.

Баявыя дзеянні спыніліся ў 15 гадзін 4 лістапада. Да моманту перамір’я італьянцы ўзялі ў палон 387 000 аўстрыйцаў і больш за 2 300 гармат. Аўстра-венгерская армія на італьянскім фронце перастала існаваць, а сама Аўстра-Венгрыя распалася на часткі.

Зноскі

  1. Duffy, Michael. The Battle of Vittorio Veneto, 1918. FirstWorldWar.com (1 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2007.

Літаратура правіць