Перамір’е ў Віла-Джусці

Перамір’е ў Віла-Джусці скончыла вайну паміж Італіяй і Аўстра-Венгрыяй на Італьянскім фронце падчас Першай сусветнай вайны. Перамір’е было падпісана 3 лістапада 1918 года на віле «Джусці», недалёка ад Падуі ў Венеце, Паўночная Італія, і пачало дзейнічаць праз 24 гадзіны[1].

B&W newspapers
4 лістапада 1918 года амерыканскія СМІ расказалі пра выхад Аўстра-Венгрыі з Першай сусветнай вайны

Перадгісторыя правіць

Да канца кастрычніка 1918 года аўстра-венгерская армія была настолькі стомлена, што яе камандзіры былі вымушаны дамагацца спынення агню.

Заключны этап бітвы пры Віторыа-Венета прывёў бакі ў бязвыхаднае становішча, і войскі Аўстра-Венгрыі пачалі хаатычны адыход. 28 кастрычніка Аўстра-Венгрыя пачала перамовы аб перамір’і, але вагалася падпісаць тэкст перамір’я. Тым часам італьянцы дабраліся да Трэнта і Удзіны і высадзіліся ў Трыесце. Пасля пагрозы спыніць перамовы аўстра-венгры 3 лістапада прынялі перамір’е.

Умовы правіць

Спыненне агню пачнецца ў 15:00 4 лістапада, але аднабаковы загад Вярхоўнага камандавання Аўстра-Венгрыі прымусіў ягоныя войскі спыніць баявыя дзеянні 3 лістапада.

Перамір’е патрабавала ад войскаў Аўстра-Венгрыі вызваліць не толькі ўсю тэрыторыю, акупаваную са жніўня 1914 года, але і Паўднёвы Ціроль, Тарвізіа, даліну Ісонца, Гарыцыю, Трыест, Істрыю, Заходнюю Карніёлу і Далмацыю. Усе германскія сілы павінны быць высланы з Аўстра-Венгрыі на працягу 15 дзён альбо інтэрнаваны, а саюзнікі павінны былі бясплатна карыстацца ўнутранай сувяззю Аўстра-Венгрыі. Аўстра-Венгрыя павінна была таксама дазволіць транзіт армій Траістай Антанты ў напрамак Германіі з поўдня[2]. У лістападзе 1918 года італьянская армія з 20 000 да 22 000 салдат пачала акупаваць Інсбрук і ўвесь Паўночны Ціроль[3].

Пасля вайны Італія далучыла Паўднёвы Ціроль (цяпер Трэнціна-Альта-Аджыджэ / Зюдтыроль ), згодна з сакрэтным Лонданскім дагаворам, а таксама Трыест і Аўстрыйскае Прымор’е.

Падпісанты правіць

Італія правіць

Аўстра-Венгрыя правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Armistice Convention with Austria-Hungary
  2. Cervone, Pier Paolo (1994). Vittorio Veneto, l'ultima battaglia [Italian]. Milano: Mursia (Gruppo Editoriale). ISBN 88-425-1775-5.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  3. Di Michele, Andrea. Trento, Bolzano e Innsbruck: L'Occupazione Militare Italiana del Tirolo (1918-1920) [Italian].{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)

Літаратура правіць

• Antonello Biagini, Giovanna Motta, The First World War: Analysis and Interpretation, Volume 1, Volume 1, P 100
• Bullitt Lowry, Armistice 1918, P 112

Спасылкі правіць