Соча
Со́ча (славенск.: Soča, Ізо́нца італ.: Isonzo) — рака ў Славеніі і Італіі. З 138 кіламетраў працягласці ракі па тэрыторыі Славеніі праходзіць 96 кіламетраў[1], па Італіі - 43 кіламетры.
Соча, Ізонца | |
---|---|
славенск. Soča, італ. Isonzo | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 138 км |
Басейн | 3 400 км² |
Расход вады | 140 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Трыглаў |
• Вышыня | 1100 м |
• Каардынаты | 46°24′43″ пн. ш. 13°43′21″ у. д.HGЯO |
Вусце | Адрыятычнае мора |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 45°43′29″ пн. ш. 13°33′22″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Адрыятычнае мора |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Соча бярэ пачатак побач з вяршыняй Трыглаў, упадае ў Адрыятычнае мора. У верхнім і сярэднім цячэнні працякае праз Юлійскія Альпы, утвараючы глыбокую даліну з абрывістымі схіламі і прыгожымі відамі, парогамі. Карыстаецца вялікай папулярнасцю ў водных турыстаў. Сочу называюць у Славеніі «Ізумруднай прыгажуняй» з-за незвычайнага, ізумруднага адцення вады.
На рацэ размешчаны славенскія гарады Бовец, Кобарыд, Толмін, Нова-Горыца, італьянскі Горыца. Непадалёк ад вусця ракі знаходзіцца італьянскі горад Монфальконэ.
Падчас Першай сусветнай вайны верхняе і сярэдняе цячэнне Сочы сталі арэнай цяжкіх баёў паміж войскамі Італіі і Аўстра-Венгрыі, у якіх загінула каля 300 000 чалавек. У гісторыю гэтыя бітвы ўвайшлі як Бітвы пры Ізонца[2]. Ім прысвечаны мемарыяльны музей у горадзе Кобарыд.
Спасылкі
правіцьГалерэя
правіцьЗноскі
- ↑ Slovenia - Rivers longer than 25 km and their catchment areas(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2007. Праверана 20 мая 2015.
- ↑ The eleven Battles of the Isonzo