Удзінэ
У́дзінэ (італ.: Udine, вен.: Ùdine, фрыульск. Udin) — горад у італьянскім рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на паўночным усходзе Італіі, паміж Адрыятычным узбярэжжам і Альпамі, менш чым у 40 км ад мяжы са Славеніяй. Колькасць насельніцтва горада — 120 030 чалавек у 2008 годзе, колькасць гарадской агламерацыі — 172 000 чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Першая згадка пра горад Удзінэ — 983 год, калі імператар Атон II Руды ахвяраваў замак Utinum Аквілейскаму патрыярхату . У Сярэднія вякі Удзінэ — галоўны палітычны і эканамічны цэнтр не толькі патрыярхату, але і ўсяго рэгіёна Фрыулі.
Пасля 1420 Удзінэ, як і ўвесь Фрыулі, уваходзіў у склад Венецыянскай рэспублікі. Неаднаразова падвяргаўся набегам турак. Па выніках аўстра-італьянскай вайны (1866) уступлены Габсбургамі Італіі.
У 1963 Удзінэ і яго правінцыя разам з Трыестам, Гарыцыяй і Пардэнонэ ўтварылі вобласць Фрыулі-Венецыя-Джулія.
Зноскі
- ↑ Dato Istat - Popolazione residente al 1º gennaio 2016. (італ.)