50-я Данецкая база захоўвання ўзбраення і тэхнікі

50-я Дане́цкая ба́за захо́ўвання ўзбрае́ння і тэ́хнікі — былое падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Брэст.

50-я Данецкая база захоўвання ўзбраення і тэхнікі
Гады існавання 19192006
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Тып расфарміраваная вайсковая часць
Дыслакацыя Брэст

Гісторыя

правіць

У 1918 годзе была сфарміравана 15-я стралковая дывізія. У 1939 годзе на яе аснове была створана 124-я стралковая дывізія, а ў 1942 годзе яна была перайменавана ў 50-ю гвардзейскую Данецкую двойчы Чырвонасцяжную ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені мотастралковую дывізію.

У 1994 годзе дывізія была перафарміравана ў асобную механізаваную брыгаду. У 2001 годзе на яго базе з'явiлася 50-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі. Канчаткова 50 БЗУТ у Брэсце была скасавана да 1 лістапада 2006 года, ўсе 277 ваеннаслужачых былі пераведзеныя ў іншыя часткі на раўназначныя і вышэйстаячыя пасады. У 2003—2004 гадах зброя і людзі былі перададзеныя ў 28 БЗУТ ў Баранавічах, у якой быў сфарміраваны мотастралковы батальён.

Спасылкі

правіць