57-я авіяцыйная база

57-я авіябаза ВПС Румыніі «Міхаіл Кагэлнічану» (рум.: Baza 57 Aeriană "Mihail Kogălniceanu") — ваенны аб’ект, размешчаны недалёка ад Канстанцы, у міжнародным аэрапорце імя Міхаіла Кагэлнічану. У цяперашні час тут размяшчаецца 572-я верталётная эскадрылля, а таксама 861-я знішчальная эскадрылля 86-й авіябазы[1].

57-я авіяцыйная база
Гады існавання з 1955 па 20042007 (як аэрадром імя Міхаіла Кагэлнічану)
Краіна Сацыялістычная Рэспубліка Румынія
 Румынія
Уваходзіць у Ваенна-паветраныя сілы Румыніі  (рум.)
Тып авіябаза[d]
Складаецца з 572-я верталётная эскадрылля, 861-я знішчальная эскадрылля

Гісторыя правіць

5 красавіка 1951 года на аэрадроме Піпера ўтвораны 14-ы (затым 172-і) знішчальны полк, якім эксплуатаваліся самалёты По-2, Як-11, Як-23 і Як-17. У 1955 годзе падраздзяленне перабазіравалася на аэрадром Міхаіла Кагэлнічану. 1 лістапада 1959 года ператворана ў 57-ы знішчальны авіяцыйны полк. Назва захоўвалася да 1995 года[2].

З 1979 года на базу паступілі першыя МіГ-23[3], а з 1989 года — МіГ-29[4].

У 1999 годзе базу пачалі эксплуатаваць Узброеныя сілы ЗША. У 2003 годзе яна стала адным з чатырох румынскіх ваенных аб’ектаў, якія амерыканцы выкарыстоўвалі пры перакідцы войск напярэдадні ўварвання ў Ірак[5]. За першыя тры месяцы Іракскай вайны праз аэрапорт перакінуты 6200 вайскоўцаў[5].

У 2004 годзе база расфарміравана[6][7], але 1 мая 2007 года на яе месцы для каардынацыі авіяцыйнай дзейнасці заснаваны аэрадром імя Міхаіла Кагэлнічану[8].

Замежная прысутнасць правіць

З 2014 года, у адказ на Крымскія падзеі, на авіябазе разгорнуты сілы НАТА, у прыватнасці:

  • ВПС Канады: знішчальнікі CF-18 Hornet (з 2017 года)[9]
  • ВПС Вялікабрытаніі (з 2017 года)[10]
  • ВПС Італіі (з 2019 года)[11]
  • ВПС Іспаніі: знішчальнікі Eurofighter Typhoons (з 2021 года)[12]

З 2010 па 2018 года на базе знаходзіўся штаб чарнаморскіх ратацыйных сіл Корпуса марской пяхоты ЗША[13]. У чэрвені 2022 года тут былі разгорнуты падраздзяленні 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі[14][15].

Турма ЦРУ правіць

Мяркуецца, што 57-я авіябаза выкарыстоўвалася ЦРУ для ўтрымання асоб, падазраваных у тэрарыстычнай дзейнасці[16]. Паводле звестак Еўракантролю, вязняў сюды дастаўлялі самалётам N379P (пазней зарэгістраванага і больш вядомага як N44982)[17]. Згодна з факсам, перахопленым швейцарскай разведкай і датаваным 10 лістапада 2005 года, які адпраўлены міністрам замежных спраў Егіпта Ахмедам Абул Гейтам егіпецкаму паслу ў Лондане, Злучаныя Штаты ўтрымлівалі на аэрадроме па меншай меры 23 грамадзян Ірака і Афганістана[18][19].

Зноскі правіць

  1. Baza 57 Aeriană are un nou comandant (рум.). Aviația Magazin (30 ліпеня 2022).
  2. Nelu Enache. Omagierea unui regiment de elită Regimentul 57 Aviație Vânătoare de la Mihail Kogălniceanu (рум.) (7 мая 2018).
  3. Martea tehnica: Kh-66/Kh-23 (AS-7 Kerry) (рум.). www.resboiu.ro. Праверана 23 October 2022.
  4. Vlad Anton. Un exponat unicat: MiG-29 Sniper (рум.).
  5. а б Darius Martinescu. Zece ani cu US ARMY. Cu ce s-au ales românii (21 лютага 2013).
  6. Constanța – Bâzu Cantacuzino. www.scramble.nl.
  7. Cum a ajuns MiG-ul 29 in Romania. Elena Ceaușescu, la un pas de a anula achiziția (рум.). Aviația Magazin (16 сакавіка 2013).
  8. Aerodromul Mihail Kogălniceanu (рум.)(недаступная спасылка). RoAF. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2023. Праверана 7 мая 2023.
  9. Certification ceremony of the Royal Canadian Air Forces detachment with a view of conducting Enhanced Air Poling missions. Ministerul Apărării Naționale (8 верасня 2021).
  10. Royal Air Force Typhoons support NATO’s enhanced Air Policing in Romania(недаступная спасылка) (31 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2023. Праверана 7 мая 2023.
  11. Certification ceremony of the Italian detachment deployed on mission to Romania (13 снежня 2021).
  12. NATO's enhanced Air Policing over Romania(недаступная спасылка). Ministerio de Defensa. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2022. Праверана 7 мая 2023.
  13. Shawn Snow. No more Marine rotations to the Black Sea. The Corps is focusing here instead.. Marine Corps Times (29 лістапада 2018).
  14. 101st Airborne Division arrives in Europe to support NATO Allies (англ.). www.army.mil (29 чэрвеня 2022).
  15. After 80 years the Screaming Eagles return to Europe. www.army.mil (30 ліпеня 2022).
  16. Carvajal (2006-01-12). "Swiss Investigate Leak to Paper on C.I.A. Prisons in Eastern Europe".
  17. Temporary Committee on the alleged use of European countries by the CIA for the transport and illegal detention of prisoners. Working Document No. 8 (16 лістапада 2006).
  18. US-Folter-Camps: Der Beweis! - Aktuell - SonntagsBlick - Blick Online
  19. unknown. Egyptian Fax Throws Light on "Black Sites" (9 студзеня 2006).

Спасылкі правіць