58 Артыкул асаблівай часткі крымінальнага кодэкса РСФСР, прыняты 25 лютага 1927 года, і шматразова перагледжаны. Прадугледжваў пакаранні за дзяржаўныя, контррэвалюцыйныя злачынствы.

58-ы артыкул
Дата заснавання / стварэння 25 лютага 1927
Краіна
Юрысдыкцыя распаўсюджваецца на РСФСР
Дата заканчэння 1961

Дадзены «палітычны» артыкул набольш за ўсё вядомы тым, што па ім праходзіла найбольшая частка ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Асуджаныя па ім атрымоўвалі афіцыйны статус «ворага народа». Падобныя артыкулы існавалі і ў крымінальных кодэксах саюзных рэспублік.

Пасля хрушчоўскай дэсталінізацыі крымінальны кодэкс быў істотна перапісаны.

Пункты і пакаранні правіць

Ніжэй прыводзіцца сумарызацыя пунктаў і паложаных за іх пакаранняў 58 артыкула (са змяненнямі на 1 ліпеня 1938 года).

  • 58-1

Гэты пункт выносіць вызначэнне паняццю «контррэвалюцыйная дзейнасць» — такой лічыцца дзейнасць супраць СССР, іншых сацыялістычных дзяржаў, або супраць заваёваў пралятарскай рэвалюцыі.

  • 58-1а

Здрада Радзіме ў шкоду ваеннай магутнасці або дзяржаўнай незалежнасці СССР (шпіянаж, выдача ваеннай тайны, пераход да ворага, уцёкі за мяжу).

Пакаранне: Расстрэл або 10 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці

  • 58-1б

Тыя ж злачынствы, здзейсненыя ваеннымі Чырвонай Арміі.

Пакаранне: Расстрэл

  • 58-1в

Для членаў сям’і ваенных п. 58-1б, якія ведалі, але не паведамілі органам пра падрыхтоўку да злачынства

Пакаранне: ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці Для ўсіх паўнагадовых членаў сям’і, якія пражывалі з гэтым ваенным:

Пакаранне: спасылка на 5 гадоў у Сібір.

  • 58-1г

Неданясенне ваенным пра здраду, якая рыхтуецца.

Пакаранне: 10 гадоў пазбаўлення свабоды

  • 58-2

Узброенае паўстанне, уварванне на тэрыторыю СССР з мэтай контррэвалюцыі, захоп улады, сепаратызм.

Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўленьня свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

  • 58-3

Адносіны ў контррэвалюцыйных мэтах з замежнымі дзяржавамі, дапамога варожым дзяржавам.

Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

  • 58-4

Дапамога міжнароднай буржуазіі, удзел у антысавецкіх групах і арганізацыях. Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя, альбо ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

  • 58-5

Схіленне замежнай дзяржавы ці яе прадстаўнікоў да варожых дзеянняў адносна СССР.

Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

  • 58-6

Шпіянаж

Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя з канфіскацыяй, альбо ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

У выпадках, калі збіралася інфармацыя, якая не была дзяржаўнай тайнай

Пакаранне: ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды

  • 58-7

Падрыў прамысловасці, транспарта, гандлю, крэдытнай сістэмы, сабатаж, выкарыстоўванне альбо супрацьдзеянне дзяржаўным прадпрыемствам у інтарэсах капіталістаў (г. зв. «шкодніцтва»)

Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

  • 58-8

Тэрарызм супраць прадстаўнікоў савецкай ўлады, удзел у тэрарыстычнай дзейнасці.

Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

  • 58-9

Зніштажэнне сацыялістычнай маёмасці з контррэвалюцыйні мэтамі

Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

  • 58-10

Антысавецкая прапаганда і агітацыя, выраб і хаванне антысавецкай літаратуры

Пакараньне: ад 6 месяцаў пазбаўлення свабоды

Тыя ж дзеянні пры народных хваляваннях, пры ваенным стане, альбо з выкарыстоўваннем рэлігійных ці нацыянальных забабонаў

Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

  • 58-11

Усякая дзейнасць, накіраваная да здзяйсьнення прадугледжаных у гэтым раздзеле злачынстваў

Пакаранне: меры пакарання, указаныя ў адпаведных артыкулах гэтага раздзела

  • 58-12

Наданясенне аб вядомым ці здзейсненым контррэвалюцыйным злачынстве, або падрыхтоўцы да яго

Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

  • 58-13

Актыўныя дзеянні ці змаганне супраць працоўнага класа і рэвалюцыйнага руху пры царскім ладзе або ў контррэвалюцыйных урадаў у час грамадзянскай вайны

Пакаранне: Расстрэл, дэпартацыя альбо ад 3 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці.

  • 58-14

Контррэвалюцыйны сабатаж

Пакаранне: ад 1 года пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй усяго ці часткі маёмасці, пры абцяжваючых абставінах — усутыч да расстрэлу.

Літаратура правіць

Крымінальны кодэкс РСФСР, са змяненнямі на 1 ліпеня 1938 г. Юрыдычнае выдавецтва Народнага Камісарыята Юстыцыі СССР, 1938 г. Сс. 27-32.

Спасылкі правіць