815-ы цэнтр тэхнічнага забеспячэння
815-ы цэнтр тэхні́чнага забеспячэ́ння (тэрытарыя́льны) — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Баранавічы.
815-ы цэнтр тэхнічнага забеспячэння (тэрытарыяльны) | |
---|---|
Гады існавання | з 1982 г. |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Заходняе аператыўнае камандаванне |
Тып | вайсковая часць |
Дыслакацыя | Баранавічы |
Гісторыя
правіць1 снежня 1982 года на падставе дырэктывы начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР у Гродна з асабовага складу воінскіх часцей і злучэнняў 28-й агульнавайсковай арміі была сфарміравана 5167-я рамонтна-аднаўленчая база.
1 кастрычніка 1993 года база была перафарміравана ў 28-ы асобны рамонтна-аднаўленчы батальён з дыслакацыяй у гарадах Гродна і Баранавічы.
1 лістапада 2003 года 28-ы араб быў перафармаваны ў 815-ы цэнтр тэхнічнага забеспячэння (тэрытарыяльны) з месцам дыслакацыі ў Баранавічах.
Спасылкі
правіць- ОЛЕГ НЕКАЛО. ЕСТЬ ТАКАЯ ЧАСТЬ…УНИКАЛЬНАЯ! (руск.)(недаступная спасылка). Белорусская военная газета «Во славу Родины» (6 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2017.