9-я танкавая дывізія (ГДР)

9-я бранетанкавая дывізія «Хайнц Гофман» (ням.: 9. Panzerdivision) — адна з двух танкавых дывізій ННА ГДР, з’яўлялася найстарэйшай нацыянальнай дывізіяй у краіне.

9-я танкавая дывізія
ням.: 9. Panzerdivision
Гады існавання 19561990
Краіна  ГДР
Падпарадкаванне Міністэрства абароны ГДР
Уваходзіць у V вайсковая акруга
Тып Танкавая дывізія
Колькасць 12 369 (у ваенны час), 8 750 (у мірны)
T-72 9-й танкавай дывізіі ў Берліне, 1988 год

Гісторыя правіць

Падчас стварэння казарменнай народнай паліцыі планавалася стварыць танкавыя падраздзяленні. Адпаведны запыт быў атрыманы з СССР.

Дзявятая бранетанкавая дывізія была створана ў верасні 1956 года ў складзе механізаваных часцей народнай паліцыі V вайсковай акругі. Яе структура адпавядала, наколькі гэта было магчыма, бранятанкавым падраздзяленням савецкай арміі, што азначала, што ў мірны час дывізія мела налічваць 8 750 чалавек у сваім складзе. У супрацьлегласць савецкай арміі, танкавыя падраздзяленні ННА не мелі ў сваім складзе баявых верталётаў і саступалі па колькасці мотапяхотных падраздзяленняў. Наземныя сілы ННА былі падзелены на дзве вайсковыя акругі — V Паўночную і III Паўднёвую.

Паколькі сітуацыя ў Польшчы пагоршылася ў 1980 годзе з-за народных хваляванняў і дыфіцыту прадукцыі рознага кшталту, а ўмовы Варшаўскага дагавора прадугледжвалі інтэрвенцыю ў такіх выпадках, кіраўніцтва ГДР прызначыла 9-ю танкавую дывізію ў склад падраздзяленняў для ўварвання ў Польшчу. Дывізія была пераведзена ў баявы стан і пачалося планаванне ўварвання. Але гэтыя захады былі скасаваны ў 1982 годзе пасля таго, як своечасова было ўведзена ваеннае становішча ў ПНР.

У гонар былога міністра абароны, 24 лютага 1986 года дывізія атрымала імя «Хайнц Хофман» . 2 жніўня 1990 гіда Нацыянальная народная армія была распушчана, а падраздзяленні 9-й дывізіі былі падпарадкаваны новастворанаму камандаванню Бундэсвер Ост.

Структура ў 1987 годзе правіць

  • 21-я танкавы полк «Вальтэр Эмпачэр»
  • 22-і танкавы полк «Зоя Космадзям’янская»
  • 23-і танкавы полк «Джуліян Марчэлеўскі»
  • 9-ы матарызаваны полк «Рудольф Рэнэр»
  • 9-ы артылерыйскі полк «Ганс Фішэр»
  • Галоўная ракетная батарэя/Артылерыя 9
  • 9-ы ракетны полк «Рудольф Дэльлінг»
  • 9-я галоўная батарэя супрацьпаветранай абароны
  • 9-ы ракетны дывізіён «Ота Нушке»
  • 9-я база баепрыпасаў «Фрыдрых Эберт»
  • 9-ы разведвальны батальён «Эдуард Клаўдзій»
  • 9-ы Піянерскі батальён
  • 9-ы батальён «Адольф Батцэк»
  • 9-ы батальён матэрыяльнага забеспячэння «Роберт Штам»
  • 9-ы рамонтны батальён «Пол Дэсаў»
  • 9-ы батальён хімічнай абароны «Майкл Нідэркірхнэр»
  • 9-ы медыцынскі батальён «Вольфганг Лангхоф»
  • 9-ы запасны полк
  • 9-я палявая хлебабулачная пякарня
  • 9-ы складскі дывізіён
  • Штаб

Узбраенне правіць

 
T-55 ННА
 
SS-21 Scarab (9P129 Точка)

Фактычны запас у 1990 годзе ўключаў:

  • 4 пускавыя ўстаноўкі SS-21 Scarab
  • 322 Т-72
  • 146 БМП
  • 42 БТР
  • 349 гармат і снарадаў пускавых установак
  • 15 браніраваных мостаўкладчыкаў МТ-55 на аснове Т-55

Літаратура правіць

  • Klaus Froh, Rüdiger Wenzke: Die Generale und Admirale der NVA. Ein biographisches Handbuch. 5. durchgesehene Auflage. Ch. Links Verlag, Berlin 2007, ISBN 978-3-86153-438-9 (Eine Publikation des Militärgeschichtlichen Forschungsamtes Forschungen zur DDR-Gesellschaft).
  • Guntram König: Das große Buch der Nationalen Volksarmee. Geschichte, Aufgaben, Ausrüstung. Das Neue Berlin, Berlin 2008, ISBN 978-3-360-01954-7.
  • Wilfried Kopenhagen: Die Landstreitkräfte der NVA. Motorbuch-Verlag, Stuttgart 2003, ISBN 3-613-02297-4 (Motorbuch-Verlag spezial).
  • Klaus Naumann (Hrsg.): NVA. Anspruch und Wirklichkeit. Nach ausgewählten Dokumenten. 2. Auflage. Mittler, Hamburg u. a. 1996, ISBN 3-8132-0430-8 (Offene Worte).
  • Walter J. Spielberger, Jörg Siegert, Helmut Hanske: Die Kampfpanzer der NVA. Motorbuch-Verlag, Stuttgart 2008, ISBN 3-613-01759-8 (Militärfahrzeuge 16).