AIDA Cruises — нямецкая кампанія-аператар круізных судоў са штаб-кватэрай у Ростаку, даччыная кампанія Costa Crociere S.p.A., якая ўваходзіць у Carnival plc.

AIDA Cruises
AIDA Cruises-Sitz in Rostock.jpg
Тып падраздзяленне Societa di Crociere Mercurio S.r.l. (Carnival plc)
Лістынг на біржы няма
Заснаванне 1960
Размяшчэнне Сцяг Германіі, Ростак
Галіна транспарт
Прадукцыя круізы
Колькасць супрацоўнікаў 5600
Матчына кампанія Costa Crociere S.p.A.
Сайт http://www.cunard.com/

ПрадпрыемстваПравіць

Кампанія AIDA Cruises з’яўляецца вядучай на нямецкім рынку сярод прадаўцоў круізаў. У 2010 г. было перавезена 511 400 пасажыраў. Абарот кампаніі за 2009 фінансавы год склаў 722,1 млн. еўра. У AIDA Cruises занята 5 600 працаўнікоў з 25 краін, з якіх прыкладна 5 100 чалавек працуюць на борце суднаў. Колькасць ложкаў на васьмі круізных суднах складае 14 248. Штаб-кватэра размяшчаецца ў рэканструяваных будынках старых элеватараў у порце Ростака.

ФлотПравіць

Судны кампаніі AIDA ходзяць пад італьянскім сцягам. Порт прыпіскі -- Генуя.

Судна Фота Год пабудовы Водазмяшчэнне брт Экіпаж Кол-ць кают Верф Сцяг Статус
AIDAcara   1996 (перабудова: 2005, 2009) 38.557 369 0590 Kvaerner Masa Yards AB, Турку        у эксплуатацыі (1996 — 2001 пад назвай "AIDA — Das Clubschiff")
AIDAvita   2002 42.289 389 0633 Aker MTW Werft GmbH, Вісмар    у эксплуатацыі з 2002
AIDAaura   2003 42.289 389 0633 Aker MTW Werft GmbH   у эксплуатацыі з 2003
AIDAdiva   2007 69.203 607 1025 Meyer Werft GmbH, Папенбург   Спуск на ваду: 20 красавіка 2007 у Гамбургу
AIDAbella   2008 69.203 607 1025 Meyer Werft GmbH   Спуск на ваду: 23 красавіка 2008 у Варнемюндэ
AIDAluna   2009 69.203 607 1025 Meyer Werft GmbH   Спуск на ваду: 4 красавіка 2009 у Пальма-дэ-Маёрка
AIDAblu   2010 71.100 607 1096 Meyer Werft GmbH   Спуск на ваду: 9 лютага 2010 у Гамбургу
AIDAsol   2011 71.100 611 1097 Meyer Werft GmbH   Спуск на ваду: 9 красавіка 2011 у Кіле
AIDAmar намечаны на 2012 71.100 611 1097 Meyer Werft GmbH будуецца, спуск на ваду павінен адбыцца 12 мая 2012 у Гамбургу
(пакуль няма) намечаны на 2013 71.100 611 1097 Meyer Werft GmbH запланаваны

Мультымедыйныя шоуПравіць

 
Парад круізных лайнераў AIDA Cruises, Гамбург, Германія ў 2014 годзе.

Усе без выключэння лайнеры кампаніі абсталяваны мультымедыйнымі ўстаноўкамі і мультымедыйнымі шоу. Унікальная сістэма распрацаваная спецыялістамі Emotion Media Factory ўстойлівая да марской вады і іншых вонкавых уздзеянням. Кампанія AIDA Cruises з’яўляецца адзінай кампаніяй у свеце з паўнавартаснымі мультымедыйнымі шоу на борце.[1]

Шоу на борце абнаўляюцца дыстанцыйна, што дазваляе пастаянна забаўляць пасажыраў новымі ўражаннямі. Агулам для лайнераў вырабляецца больш за 40 шоу штогод.[2]

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Emotion Media Factory, Retrieved June 28th, 2015 http://emfactory.de/references/aida-luna-blu-sol-mar-stella.html Архівавана 11 сакавіка 2017. AIDAmar multimedia show gallery
  2. Blooloop, Retrieved June 26th, 2015 http://www.blooloop.com/news/emotion-media-factory-provides-spectacular-multime/3140#.VbZKqfntlBc Архівавана 10 снежня 2015.

СпасылкіПравіць