«Ace of Base» (вымаўляецца «эйс ов бэйс») — шведскі поп-гурт, складаўся з Ёнаса Бергрэна (аўтар тэкстаў песень і музыкі, гітара, сінтэзатар, вакал), Ульфа Экберга (аўтар тэкстаў песень і музыкі, сінтэзатар, рэчытатыў), Лін Бергрэн (аўтар тэкстаў песень і музыкі, вакал) і Джэні Бергрэн (аўтар тэкстаў песень і музыкі, вакал).

Ace of Base
Ace of Base Members 1992-2007.jpg
Артысты-заснавальнікі «Ace of Base».
Асноўная інфармацыя
Жанры сінці-поп
Гады з 1990 па цяперашні час
Краіна Flag of Sweden.svg Швецыя
Адкуль Гётэбарг
Мова песень англійская
Лэйблы Arista[d], хаўс[d] і Edel-Mega Records[d]
Склад
aceofbase.com
Commons-logo.svg Ace of Base на Вікісховішчы

Альбом гурта «Happy Nation / The Sign» з’яўляецца самым прадаваным дэбютным альбомам у гісторыі. У ЗША пласцінка атрымала званне плацінавай дзевяць разоў. Гэта быў першы ў свеце дэбютны альбом, 3 песні з якога («All That She Wants», «The Sign», «Don’t Turn Around») дасягалі першага месца ў чартах «Billboard Mainstream Top 40».

У 2007 годзе гурт пакінула адна з цэнтральных салістак Лін Берггрэн. У 2009 годзе калектыў пакінула салістка Джэні Берггрэн. Астатнія ўдзельнікі — Ёнас Берггрэн і Ульф Экберг ў 2010 годзе стварылі новы музычны праект, які атрымаў назву «Ace.of.Base.» Восенню 2010 года новым калектывам быў выпушчаны першы альбом «The Golden Ratio».