Гэтыя бактэрыі кароткія, амаль круглыя. Іх натуральнае асяроддзе пасялення да гэтага часу невядомае, але ў чалавечай культуры яны адказныя за мноства выпадкаў унутрыбальнічных інфекцый (руск.) (бел.. Выклікаюць менінгіт, пнеўманію, заражэнне ран, інфекцыі крывацёку і ўралагічныя інфекцыі. З’яўляюцца праблемай для заходніх ветэранаў Іраку і Афганістану, бо неаднаразова прыводзілі да ўскладненняў пры лячэнні атрыманых імі раненняў. З-за апошняй акалічнасці бактэрыю нават іранічна празвалі Iraqibacter. Апартуністычныя захворванні (руск.) (бел., выкліканыя Acinetobacter baumannii, могуць не адрознівацца па сімптомах ад выкліканых іншымі бактэрыямі. Бактэрыя ўяўляе вельмі невялікую рызыку для здаровых людзей, атакуючы, аднак, тых, чый імунітэт зніжаны, а знаходжанне ў бальнічных сценах доўжыцца ўжо доўгі час, а таксама хворых на дыябет, людзей з захворваннямі лёгкіх і некаторых іншых пацыентаў[2].
A. baumannii ўваходзіць у так званы комплекс ACB (A. baumannii, A. calcoaceticus і неапісаны від Acinetobacter 13TU). Унутры яго цяжка адсачыць канкрэтны від і яго ўздзеянне[3][4]. A. baumannii таксама ўключаюць у так званы ESKAPE-патаген (Enterococcus faecium, Staphylococcus aureus, Klebsiella pneumoniae, Acinetobacter baumannii, Pseudomonas aeruginosa і віды з роду Enterobacter), групу бактэрый з падвышанай рэзістэнтнасцю да антыбіётыкаў, якія адказныя за большасць унутрыбальнічных інфекцый (руск.) (бел.[5].
Меры прафілактыкі і процідзеяння
правіць
У бальніцах для прадухілення заражэння гэтымі бактэрыямі практыкуюць больш уважлівае стаўленне да мыцця рук і працэдур стэрылізацыі[6]. Шэраг прэпаратаў эфектыўныя супраць іх, аднак маюць пабочныя эфекты.
Зноскі