Admitad
Admitad — нямецкая кампанія, якая распрацоўвае і інвестуе ў сэрвісы для павелічэння продажаў і залучэння кліентаў праз інтэрнэт рэкламу, манетызацыю трафіка, кантэнту і заробку з дапамогай адной платформы.
Admitad | |
---|---|
Заснаванне | 2009 |
Заснавальнікі | Аляксандр Бахман |
Краіна | |
Размяшчэнне | Хайльброн, Германія |
Адрас | |
Галіна | tech industry[d] |
Штаб-кватэра размешчана ў горадзе Гайльброн, Германія. Офісы кампаніі знаходзяцца ў Мінску, Маскве, Кіеве, Гуруграме, Люцэрне, Дубаі, Сан-Паўлу.[1][2][3]
Сярод асноўных сэрвісаў кампаніі: партнёрская сетка Admitad Affiliate, маркетплэйс партнёрскіх праграм, ConvertSearch, ConvertSocial, ConvertLink, сэрвіс GetUniq і кэшбэк-правайдар LetyShops. У кампаніі ёсць уласная стартап-студыя Admitad Projects.[4]
Гісторыя
правіцьКампанія Admitad была заснавана ў 2009 годзе ў Германіі Аляксандрам Бахманам.[5] Першы офіс кампаніі быў адкрыты ў Мюнхене, а першы офіс распрацоўкі ў Мінску.[4]
У 2016 годзе Admitad стварыў інвестыцыйны фонд Admitad Invest, які інвестуе ў стартапы.[6]
У 2018 годзе сетка Admitad стала першай на рынку CPA Расіі: на кампанію прыпала 71,8 % долі бюджэтаў выдзяляемых на куплю CPA-трафіка.[7]
У 2019 годзе Admitad закрыў ўгоду па набыцці нямецкай кампаніі AdGoal, якая распрацоўвае інструменты манетызацыі трафіка.[8][9] На аснове тэхналогій ADgoal была запушчана першая версія маркетплэйса партнёрскіх праграм.
У гэтым жа году Admitad інвеставаў у стартап Aplaut, інструмент для збору водгукаў пакупнікоў.[10][11][12]
У 2020 годзе Admitad інвеставаў $300 000 у стрымінгавую рэкламную сетку StreamHERO.[13]
У 2020 годзе, падчас эпідэміі каранавіруса, кампанія выплачвала кампенсацыі ў памеры 1000 даляраў ЗША супрацоўнікам, у якіх сваякі страцілі працу з прычыны карантыну.[14][15][16]
У 2020 годзе агульны аб’ём продажаў, прыцягнутых з дапамогай партнёраў праз сетку Admitad, перавысіў $5 млрд.[17]
У 2021 Admitad набыла галандскую Tapfiliate, SaaS-платформу для самастойнага запуску партнёрскіх праграм.[18]
Апісанне Admitad Affiliate
правіцьСетка Admitad Affiliate, адзін з асноўных напрамкаў чыннасці кампаніі Admitad, асноўная функцыя сеткі — распрацоўка платформы для рэкламадаўцаў і ўэб-майстроў, якая дазваляе размяшчаць рэкламныя матэрыялы на сайтах і мабільных дадатках, асочваць продажы, збіраць статыстыку і ў цэлым кіраваць мэтавым інтэрнэт трафікам.[19]
Сярод рэкламадаўцаў партнёрскай сеткі больш за 2000 інтэрнэт-магазінаў, фінансавых і анлайн-сэрвісаў, больш за 100 анлайн гульняў і мабільных дадаткаў.[20]
Асноўныя крыніцы залучэння заказаў і заяў Admitad Affiliate — гэта кантэкставая рэклама, кантэнтныя праекты, вітрыны і партнёрскія магазіны, банарная рэклама, сацыяльныя сеткі, еmail-маркетынг, рэтаргетынг, промакоды і купоны, кэшбэк-сэрвісы і праграмы лаяльнасці, сэрвісы параўнання цэн, dropshipping і т. д.[21]
Зноскі
- ↑ Как белорусы делают платформу для продажи трафика, которой пользуются Mail.Ru и Wargaming
- ↑ ОБЗОР ADMITAD
- ↑ О компании «Admitad»
- ↑ а б ОФIС"Хотите ходить в наш туалет — приходите к нам на работу": Как выглядит офис IT-компании Admitad
- ↑ Аналитики зафиксировали увеличение трат россиян на медицинские онлайн-сервисы
- ↑ Стартап Aplaut привлек 20 млн рублей от Admitad Invest
- ↑ На Admitad пришлось больше двух третей рекламного CPA-рынка
- ↑ Admitad приобрел немецкого разработчика инструментов монетизации трафика Adgoal
- ↑ Firrma: Фонд Admitad поглотил немецкую Adgoal
- ↑ Стартап Aplaut привлек 20 млн рублей от Admitad Invest
- ↑ Admitad Invest вложил 20 млн рублей в российский стартап Aplaut по сбору отзывов покупателей
- ↑ Admitad Invest вложил 20 млн рублей в российский стартап Aplaut по сбору отзывов покупателей
- ↑ Admitad инвестировал $300 000 в стриминговый стартап(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
- ↑ Admitad заплатит 300 000 долларов США сотрудникам с уволенными в пандемию родными
- ↑ Платят сотрудникам по $1000, если их родственника уволили. Почему IT-компания Admitad решилась на это
- ↑ Admitad выплатит $300 000 сотрудникам, чьих родных уволили из-за кризиса. В том числе в Украине
- ↑ Партнерская Программа Admitad Архівавана 29 ліпеня 2021.
- ↑ Admitad Acquires Tapfiliate
- ↑ Как белорусы делают платформу для продажи трафика, которой пользуются Mail.Ru и Wargaming
- ↑ Гайд по арбитражу трафика в партнерке Admitad
- ↑ Admitad — отзывы, обзор партнерской программы