Антэнная рашотка Аллена (The Allen Telescope Array. ATA) — сумесны праект Інстытута SETI і радыёастранамічнай лабараторыі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. Тэлескоп з’яўляецца рашоткай з 42 спадарожнікавых антэн-талерак (плануецца, што ў будучыні іх колькасць дасягне 350) дыяметрам 6 м кожная. Такая рашотка дзейнічае як тэлескоп з антэнай дыяметрам 100 м. Знаходзіцца на завяршальнай стадыі будаўніцтва, размяшчаецца ў абсерваторыі Hat Creec Observatory у 470 км на паўночны захад ад Сан-Францыска.

Комплекс АТА ва ўяўленні мастака
Комплекс АТА ва ўяўленні мастака
Комплекс АТА ва ўяўленні мастака
Арыгінал назвы Allen Telescope Array
Тып радыётэлескоп
Размяшчэнне 470 км на паўночны ўсход ад Сан-Францыска
Каардынаты
Вышыня 1280 м
Дыяметр адна антэна — 6 м, агульны дыяметр рашоткі — 100 м
Сайт: Афіцыйны сайт

Да красавіка 2011 года комплекс кругласутачна займаўся радыёастранамічным назіраннем нашай і іншых галактык, успышак гама-выпраменьвання з мэтай пошуку іншапланяцян. Для гэтага АТА даследаваў 100 000 ці нават 1 000 000 навакольных зорак, змог ахапіць мільярд каналаў з частатой ад 0,5 да 11,2 ГГц, але нават гэты дыяпазон — кропля ў моры магчымых радыёчастот.

Адна з уваходзячых у комплекс антэн

У тым, што такія сігналы будуць знойдзены, вядучы астраном праекта Сэт Шостак (Seth Shostak) практычна не сумняваецца. Праўда, ён не разлічвае не тое, што знойдуцца такія замілавальныя істоты, якой быў іншапланецянін у аднайменным фільме Стывена Спілберга. Акрамя таго, Шостак лічыць, што найбліжэйшыя да нас разумныя істоты жывуць на адлегласці некалькіх (ці нават шматлікіх) светлавых гадоў, такім чынам, у бліжэйшай будучыні сустрэча двух сусветаў з’яўляецца нерэальнай. Прыйдзецца абмяжоўвацца радыёсувяззю. Хаця не выключана і тое, што ў іншай разумнай цывілізацыі будуць у наяўнасці тэхналогіі, якія дазволяць пераадолець такую адлегласць.

Праект першапачаткова называўся 1hT (One Hectare Telescope), але потым быў перайменаваны ў гонар аднаго з заснавальнікаў кампаніі Майкрасофт — Пола Алена, які фінансава падтрымаў будаўніцтва першага і другога этапаў комплексу (42 антэны), агулам выдаткаваўшы больш за 30 мільёнаў долараў. Акрамя таго, на асобных талерках замацаваны таблічкі з імёнамі тых мецэнатаў, на чые грошы тая ці іншая талерка была набыта.

У канцы красавіка 2011 года тэлескопы былі адключаны праз адсутнасць фінансавання[1]. Аб гэтым дырэктар інстытута SETI Том Пірсан паведаміў у лісце[2] да спонсараў[3]. У чэрвені Інстытут SETI правёў збор добраахвотных сродкаў для запуска тэлескопаў[4]. Арганізатары збору сродкаў сцвярджалі, што для аднаўлення працы дастаткова сабраць 200 000 долараў. У жніўні 2011 года патрэбная сума для кароткатэрміновага функцыянавання была сабрана[5].

Зноскі

  1. Sahagun, Louis (2011-05-07). "SETI Institute's search for extraterrestrial life hits a budgetary black hole". Los Angeles Times [англійская].
  2. Tom Pierson. Status of the Allen Telescope Array (англ.)(недаступная спасылка). Інстытут SETI (22 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 5 снежня 2015.
  3. "У Земли не хватило денег на поиск инопланетян". 2011-04-27.
  4. Join us (англ.). Інстытут SETI.
  5. Cook, John (2011-08-07). "Searsh for ET continues as Paul Allen-backed telescope hits short-term funding goal". Geek Wire [англійская].

Спасылкі правіць