Alyona Alyona

украінскі выканавец, аўтар песень

Alyona Alyona, сапраўднае імя Алёна Саўраненка (нар. 14 чэрвеня 1991, п. г. Капітаніўка, Кіраваградская вобласць, Украіна) — украінская рэп-выканаўца, аўтарка песень.

Alyona Alyona
укр.: Альона Олегівна Савраненко
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1991(1991-06-14)[1] (32 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі рэперка, аўтар-выканаўца
Інструменты вакал[d]
Жанры хіп-хоп[3]
Узнагароды

ANCHOR Award[d] (23 верасня 2019)

alyona-alyona.com/en
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Да 2018 году Alyona Alyona працавала загадчыцай дзіцячага садка ў Барышыўцы. Але ўжо пасля першага выкладзенага на YouTube кліпу ў кастрычніку 2018 года стала папулярнай спявачкай. Ва Украіне трапіла ў многія рэйтынгі найлепшых выканаўцаў года.

22 верасня 2019 года атрымала міжнародную прэмію Anchor у Германіі, якую прысуджаюць самым перспектыўным новым выканаўцам[4][5].

Хобі правіць

Акрамя музыкі, рэп-выканаўцу захапляюць фатаграфія, вышыванне і стварэнне макіяжу.[6]

Відэаграфія правіць

Год Кліп Рэжысёр
2018 Рибки Delta Arthur
2018 Рибки 2 Ян Балотаў
2018 Видчиняй Ян Балотаў
2019 Булинг Delta Arthur & Basket Films
2019 Пышка Delta Arthur

Зноскі