BMW 4
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2013—цяперашні час
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: F32 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
F33 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
F36 4‑дзв. купэ (4‑месн.)
6 ст. МКПП
8 ст. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4638 мм
Шырыня: 1826 мм
Вышыня: 1362 мм
Клірэнс: 130 мм
Колавая база: 2810 мм
Каляіна пярэдняя: 1545 мм
Каляіна задняя: 1594 мм
Маса: 1470 кг (428i)
1585 кг (435i)
1465 кг (420d)
Поўная маса: 1990 кг (428i)
2045 кг (435i)
1985 кг (420d)
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 
Звязаныя: BMW F30
Падобныя мадэлі: Audi A5, Cadillac ATS, Lexus IS
Сегмент: D-сегмент
Іншае
Грузападымальнасць: 520 кг
Аб'ём бака: 60 л
Дызайнер: Крыстафер Вэйл

BMW 4 — серыя кампактных прэстыжных аўтамабіляў BMW, выпуск якіх пачаўся ў ліпені 2013 года. Серыя ўяўляе сабой кузавы купэ і кабрыялет, якія аддзяліліся ад BMW 3 серыі. Акрамя звычайных аўтамабіляў, з 2014 года выпускаецца таксама спартыўная версія BMW M4. Папярэднікам з’яўляецца BMW E92/E93, якія адносіліся да BMW 3 серыі.

F32/F33/F36 (2013—ц.ч.)

правіць
 
Канцэпт-кар

Жаданне вылучыць купэ сярэдняга класа ў асобную серыю BMW выказала яшчэ ў 2011 годзе[1]. Тады ж была абвешчаная дата з’яўлення (2013 год) і тыпы кузаваў. Праз год, у ліпені, журналістам удалося засняць тэсціруемую замаскіраваную версію M4[2]. У пачатку 2013 года, на Паўночнаамерыканскім аўтасалоне ў Дэтройце быў паказаны канцэпт-кар аўтамабіля. На Такійскім аўтасалоне быў паказаны канцэпт версіі M4, а таксама версія кабрыялет.

 
F33

Затым, на Франкфурцкім аўтасалоне была паказана канчатковая версія[3]. У сярэдзіне 2013 года пачаўся выпуск звычайнай версіі купэ. У снежні, спартыўная версія была рассакрэчаная: сталі вядомыя знешнасць аўтамабіля і рухавік[4]. Афіцыйна прадстаўлена яна была на Паўночнаамерыканскім аўтасалоне 2014 года. Версія Gran Coupe была прадстаўлена ў лютым 2014 года[5].

Характарыстыкі

правіць
 
F36

4 серыя пабудавана на базе новага пакалення BMW 3 серыі (нягледзячы на тое, што ў іх няма ні адной агульнай кузаўны панэлі[6]).

Для аўтамабіляў даступна некалькі варыянтаў 2- і 3-літровых бензінавых і дызельных рухавікоў канфігурацыі l4 і l6 з заднім або поўным прывадам, а таксама з выбарам 6-ступеньчатай механічнай ці 8-ступеньчатай аўтаматычнай каробкі перадач.

 
M4 Coupe (F82)
  • Шыны — пярэднія — 225/50 R17 94V, заднія — 225/50 R17 94V
  • Дыскі — пярэднія — 7,5 J x 17 лёгкасплаўныя, заднія — 7,5 J x 17 лёгкасплаўныя
  • Пярэдняя падвеска — незалежная, тыпу Макферсан, спружынная
  • Задняя падвеска — незалежная, шматрычагавая, спружынная
  • Рулявое кіраванне — электраўзмацняльнік руля
  • Пярэднія тормазы — дыскавыя, вентыляваныя
  • Заднія тормазы — дыскавыя, вентыляваныя
  • Дыяметр развароту — 11,3 м

Галерэя

правіць

G22/G23/G24 (2020—)

правіць
 
BMW Concept 4

1 ліпеня 2020 на заводзе ў Дзінгольфінгу пачалася вытворчасць другога пакалення BMW 4 серыі[7].

Зноскі

  1. Дзеля прэстыжу BMW зменіць назвы ў двухдверок першай і трэцяй серыі (рус.). drive.ru (15 чэрвеня 2011). Праверана 2 верасня 2014.
  2. Купэ BMW M4 выйшла на першыя тэсты (рус.). drive.ru (19 ліпеня 2012). Праверана 2 верасня 2014.
  3. BMW at the 2013 Frankfurt International Motor Show (IAA) (англ.). press.bmwgroup.com (10 October 2013). Праверана 2 верасня 2014.
  4. BMW M3 і M4 рассакрэчаныя датэрмінова Архівавана 14 верасня 2014. (рус.). topgearrussia.ru (11 снежня 2013). Праверана 2 верасня 2014.
  5. BMW прадставіла 4-Series Gran Coupe Архівавана 14 верасня 2014. (рус.). topgearrussia.ru (2 лютага 2014). Праверана 2 верасня 2014.
  6. Тэст-драйв: BMW 435i Coupe Архівавана 2 жніўня 2014. (рус.). topgearrussia.ru (9 верасня 2013). Праверана 2 верасня 2014.
  7. New BMW 4 Series Enters Production, Brings XXL Grille To Assembly Line (англ.). motor1.com (1 ліпеня 2020). Праверана 10 ліпеня 2020.

Спасылкі

правіць