BMW X2
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2017—цяперашні час
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4360 мм
Шырыня: 1840 мм
Вышыня: 1526 мм
Клірэнс: 182 мм
Колавая база: 2670 мм
Маса: 1535–1675 кг
На рынку

BMW X2 (завадскі індэкс F39) — гэта кампактны купэ-красовер кампаніі BMW.

Гісторыя правіць

Прататып прадстаўлены ў 2016 годзе на Парыжскім аўтасалоне. Серыйны аўтамабіль дэбютаваў восенню 2017 года. Вытворчасць вядзецца на тым жа заводзе BMW у нямецкім Рэгенсбургу, дзе таксама выпускаюць мадэль X1.

BMW Concept X2. Парыжскі аўтасалон, 2016 год

Апісанне правіць

 
BMW X2 xDrive 20d M Sport X Automatic

У аснову аўтамабіля ўзята модульная платформа UKL2 з папярочным размяшчэннем рухавіка. Спераду тут усталяваныя стойкі McPherson, у падвесцы спалучаюцца сталь і алюміній, а ззаду ўсталяваная сталевая шматрычагавая падвеска з разнесенымі спружынамі і амартызатарамі.

Аўтамабіль мае пастаянны поўны прывад (xDrive) з муфтай падключэння задняй восі, трох- і чатырохцыліндравыя бензінавыя і дызельныя маторы магутнасцю 116—231 к.с. Топавая версія M25i будзе абсталявана 300-моцным турбаматорам.

Для красовера прадугледжана тры варыянты афармлення: базавы — з пярэднім бамперам і накладкамі з нефарбаванага пластыку, M Sport — з больш агрэсіўным афармленнем перадка і афарбаванымі ў колер кузава дэталямі, M Sport X — адрозніваецца дызайнам накладак у ніжняй частцы дзвярэй. У залежнасці ад выканання дыяметр колаў вар’іруецца ад 17 да 20 цаляў. Каэфіцыент аэрадынамічнага супору роўны 0,28-0,29.

Рухавікі правіць

  • 1.5 л B38 Р3 turbo 140 к.с.
  • 2.0 л B48 Р4 turbo 192 к.с.
  • 2.0 л B47 Р4 Diesel turbo 150 к.с.
  • 2.0 л B47 Р4 turbo Diesel 190 к.с.
  • 2.0 л B47 Р4 turbo Diesel 231 к.с.

Спасылка правіць