BMW X4
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. красовер (5‑месн.) |
20d xDrive
MT 20i xDrive AT
28i xDrive AT
35i xDrive AT
M40i xDrive AT
30d xDrive AT
35d xDrive AT
35i xDrive AT
Даўжыня: | 4671 мм |
Шырыня: | 1881 мм |
Вышыня: | 1624 мм |
Колавая база: | 2810 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1616 мм |
Каляіна задняя: | 1632 мм |
Маса: | 1815 кг |
Поўная маса: | 2405 кг |
Аб'ём бака: | 67 л |
Дызайнер: | Крыстафер Вэйл |
BMW X4 (код кузава F26) — люксавы кампактны красовер Баварскага аўтамабільнага завода. Быў прадстаўлены 28 сакавіка 2014 года на Нью-Ёркскім аўтасалоне. У продаж паступіў вясной 2014 года.
Прататып
правіцьКанцэпт-кар BMW X4 Concept быў прадстаўлены на Шанхайскім аўтасалоне ў 2013 годзе.
Кузаў
правіцьBMW X4 заснаваны на BMW X3, але толькі трохі яго нагадвае. Ад BMW X3 пярэдняя частка X4 адрозніваецца фарамі і больш буйнымі паветразаборнікамі.
Інтэр’ер і абсталяванне
правіцьУ інтэр’еры многае засталося ад X3, але ёсць і адрозненні, напрыклад, у вадзіцельскім і заднім сядзеннях. X4 абсталяваны радыё, кантролерам iDrive, цэнтральным дысплеем, спартыўным рулявым колам, апцыянальна даступныя святлодыёдныя фары, навігацыйная сістэма, праекцыйны дысплей. Таксама, да опцый для BMW X4 адносяцца сістэма маніторынгу сляпых зон, функцыі падагрэву пярэдніх, задніх сядзенняў і руля. Акустычная сістэма Harman Kardon стандартная для мадэляў M40i і, платная — для xDrive28i.
Вытворца прапануе магчымасць індывідуалізацыі BMW X4 з дапамогай пакетаў M Sport або xLine. Першы прадстаўляе: выбар спецыяльнага колеру, вялікія колы, спартыўныя сядзенні і руль спартыўнага тыпу. XLine прадугледжвае таксама візуальныя змены і дадае: 19-цалёвыя колы і глянцавыя выгібы. Аб'ём багажнага аддзялення - 500 л, што на 50 л менш, чым у Х3. Склаўшы заднія сядзенні, можна атрымаць 1400 л вольнай прасторы для багажу.[1]
Галерэя
правіць-
Выгляд ззаду
-
Інтэр'ер
-
Прататып