BMW X3
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2003—цяперашні час |
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. красовер (5‑месн.) |
Звязаныя: | BMW 3 |
Падобныя мадэлі: | Audi Q5, Mercedes-Benz GLK-клас, Infiniti EX, Land Rover Freelander |
Сегмент: | J-сегмент |
BMW E83 | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2002—2010 Егіпет:2004—цяперашні час |
Заводы: | Аўстрыя Егіпет Расія |
КПП: | 6-хутк. МКПП 5-хутк. АКПП |
Колавая база: | 2795 |
Даўжыня: | 2004 — 2008: 4564 мм 2009 — :4570 мм |
Шырыня: | 1855 |
Вышыня: | 2006 — 2008: 1675 мм 2009 — :1673 мм |
Дызайнер: | Крыс Бэнгл |
BMW E83 на Вікісховішчы |
BMW F25 | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2010—2017 |
Заводы: | ЗША Індыя |
КПП: | 6-хутк. МКПП 8-хутк. АКПП |
Колавая база: | 2810 |
Даўжыня: | 4652 |
Шырыня: | 1884 |
Вышыня: | 1713 |
Каляіна задняя: | 1632 |
Клірэнс: | 212 |
Аб'ём бака: | 67 л |
BMW F25 на Вікісховішчы |
BMW G01 | |
---|---|
Гады вытворчасці: | 2017—цяперашні час |
BMW G01 на Вікісховішчы |
BMW X3 — кампактны красовер нямецкай кампаніі BMW.
Першае пакаленне
правіцьX3 першага пакалення (E83) быў распрацаваны і выпускаўся сумесна з кампаніяй Magna Steyr на заводзе ў Грацы, Аўстрыя. Выпускаўся з 2003 па 2010 год, у 2006 годзе быў мадэрнізаваны.
Рухавікі
правіцьНа E83 ставілі маторы двух пакаленняў: аўтамабілі першых гадоў выпуску абсталёўваліся рухавікамі М-серыі, пасля 2006 года — N-серыі.
- Бензінавыя: да мадэрнізацыі Х3 абсталёўваліся рухавікамі М54 аб’ёмам 2,5 і 3,0 л. З 2005 года ў маторны шэраг дадаўся рухавік N46 2,0 літра. У 2006 годзе рухавікі М54 замянілі рухавікамі N52.
- Дызельныя: 3,0-літровы М57, M47 аб’ёмам 2,0 літра ўсталёўваўся да 2007 года, а пасля яго замяніў двухлітровы N47.
Трансмісія
правіцьНа Х3 кампанія BMW прадставіла сваю новую схему поўнага прывада xDrive: сталы прывад на заднія колы, а цяга да пярэдніх колаў перадаецца праз электронна-кіраваную муфту, ступень блакавання якой змяняецца ад 0 да 100% па камандзе блока кіравання. Па змаўчанні размеркаванне цягі складае 40:60.
Бяспека
правіцьАўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2008 годзе:
Другое пакаленне
правіцьПрэзентацыю новага пакалення BMW X3 чакалі да восені 2010 года, яна павінна была адбыцца на міжнародным аўташоу ў Парыжы, аднак у канцэрне BMW палічылі патрэбным да лістапада вывесці новы аўтамабіль на рынак. Другое пакаленне красовера было прадстаўлена ў ліпені 2010 года, вытворчасць аўтамабіля пачалася 1 верасня 2010 года.
X3 2011 мадэльнага года пабудаваны ў стылі папярэдніка, аднак красовер стаў некалькі буйней і атрымаў павялічаны на 12 мм дарожны прасвет, а таксама павялічаную на 15 мм колавую базу.
У ЗША і Еўропе будзе даступная мадыфікацыя BMW X3 xDrive 35i, якая аснашчана бензінавым шасціцыліндравым радным рухавіком аб'ёмам 3 літра і магутнасцю 306 к. с. з падвойным турбанаддзіманнем. Таксама ў Штатах будзе прапанаваны X3 xDrive 28i з бітурбіраваным маторам (243 к. с.), а ў Еўропе прадставяць турбадызельны X3 xDrive 20d (184 к. с.). Базавай каробкай перадач для ўсіх мадыфікацый стане 8-ступеньчатая АКПП, для мадыфікацыі xDrive 20d прапануюць і 6-ступеньчатую МКПП.[2]
Вытворчасць красовера другога пакалення была разгорнута на заводзе BMW у Грырэ (Паўднёвая Караліна, ЗША) 1 верасня 2010 года, адразу ж пасля сходу з канвеера апошняга X3 у кузаве (E83). Для выпуску гэтага аўтамабіля было прыцягнута дадаткова 500 працоўных.[3]
Аўтамабілі першага пакалення адрозніваліся высокай надзейнасцю. Аб характарыстыках і якасцях новага аўтамабіля казаць пакуль рана, аднак вядома, што падвеска X3 2011 мадэльнага года выканана з выкарыстаннем алюмінія.
У 2013 годзе базавы аднарадны шасціцыліндравы рухавік без турбанаддзімання быў заменены на турбіраваны 2-х літровы чатырохцыліндравы рухавік. Такім чынам вытворца палепшыў паказчык расходу паліва на два літры. Эканамічнасць рухавіка ў сярэднім паднялася да 10,23 л/100км на паліве прэміум-класа. Гэты рухавік забяспечвае ўражлівыя хадавыя характарыстыкі, але ён не такі вытанчаны, як яго папярэднік. Палепшаны аўтамабіль BMW X3 35i, кошт якога вышэй за базавы, абсталяваны 3-х літровым турбіраваным шасціцыліндровым рухавіком з магутнасцю ў 300 конскіх сіл. Новым для 2015 года варыянтам стаў аўтамабіль з апцыянальным 2-х літровым чатырохцыліндравым дызельным рухавіком на 180 к. с. У 2016 годзе пашырыліся магчымасці выкарыстання USB і Bluetooth.[4]
Бяспека
правіцьАўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2011 годзе:
Трэцяе пакаленне
правіцьЗвесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Над дызайнам запланаванага на 2018 мадэльны год трэцяга пакалення працаваў аўстралійскі дызайнер Калвін Люк (англ.: Calvin Luk)[6].
Новая версія будзе мець індэкс G01 і ў цяперашні час вядзецца актыўная работа над прататыпам. Новы красовер X3 будзе ўжываць гібрыдныя тэхналогіі і будзе даступны з дызельным двухлітровым рухавіком B47 (наступнае пакаленне трохлітровых дызельных рухавікоў B57) і бензінавы варыянт B58: турбіраваны шасціцыліндравы рухавік аб'ёмам 2998 см3[7].
Зноскі
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/bmw/x3/15750
- ↑ Прэзентацыя красовера BMW X3 новага пакалення Архівавана 4 сакавіка 2016. AMbox.ru, 16.07.2010
- ↑ Пачалася вытворчасць BMW X3 другога пакалення Архівавана 5 сакавіка 2012. AMbox.ru, 02.09.2010
- ↑ Как мы тестировали BMW X3 2016
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/bmw/x3/10958
- ↑ BMW X3 for the locals – motoring.com.au . motoring.com.au. Праверана 17 ліпеня 2015.
- ↑ The next BMW X3 spied: full scoop on 2017’s G01 SUV . Праверана 17 ліпеня 2015.
Спасылкі
правіць- Мадэль на афіцыйным сайце BMW
- Один из лучших BMW 2000-х, главное – найти "живой". Что собой представляет подержанный X3 E83 (руск.). abw.by (13 чэрвеня 2022). Праверана 13 чэрвеня 2022.