Bentley Motors Ltd. — брытанская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў класа «люкс» пад маркай Bentley. У цяперашні час уваходзіць у склад германскага канцэрна Volkswagen AG.

Bentley
англ.: Bentley
Тып public limited company[d]
Заснаванне 18 студзеня 1919
Заснавальнікі W. O. Bentley[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя легкавы аўтамабіль
Матчына кампанія Volkswagen Group
Сайт bentleymotors.com (англ.)

Гісторыя правіць

Гісторыя маркі Bentley пачалася 18 студзеня 1919 года, калі Уолтэр Оўэн Бэнтлі (Walter Owen Bentley), сумесна з Ф. Барджэсам і Г. Варлеем распрацавалі свой першы аўтамабіль.

У 1922 машыны «Bentley» выйгралі камандны прыз у гонках Tourist Trophy, а год праз адзін з прадстаўнікоў гэтай хвалебнай серыі фінішаваў чацвёртым у Le Mans.

У канцы 30-тых гадоў Bentley выпусціла сваю самую прэстыжную мадэль — 8L. Яна стала апошняй для маркі як незалежнай.

У сакавіку 2021 года быў выраблены 200-тысячны аўтамабіль маркі[1].

Вытворчасць правіць

Завод маркі ў Кру  (англ.), таксама вядомы як Pyms Lane, размешчаны ў англійскім графстве Чэшыр. Пабудаваны ў 1938 годзе, і першапачаткова прызначаўся для вытворчасці рухавікоў і кампанентаў авіяцыйнай тэхнікі. Перанос выпуску аўтамабіляў з завода ў Дэрбі ў Кру адбыўся пасля Другой сусветнай вайны і пачаўся з Bentley Mark VI.

Пачатак дзейнасці 1938 (выпуск аўтамабіляў з 1945)
Лакацыя Кру, графства Чэшыр, Вялікабрытанія
Агульная плошча 521 000 кв. м., з якіх 167 000 выкарыстоўваюцца для вытворчасці
Колькасць супрацоўнікаў 3500
Вытворчая магутнасць 85 аўтамабіляў у дзень
Прадукцыя Continental GT, Flyyng Spur, Bentayga

Мадэлі правіць

Зноскі

  1. Anthony Alaniz (2021-03-26). "Bentley Has Built Its 200,000th Model, Took 102 Years To Do It" [англійская]. motor1.com. Праверана 2022-09-22.

Спасылкі правіць