Брахітэцыум

(Пасля перасылкі з Brachythecium)

Брахітэцыум[1] (Brachythecium) — род імхоў сямейства брахітэцавых.

Брахітэцыум

Брахітэцыум качарга (Brachythecium rutabulum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brachythecium Schimp.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  16236
NCBI  53004
EOL  53861

Апісанне

правіць

Утвараюць бліскучыя дзернавінкі. Сцябло разгалінаванае, паўзучае, або ўзнятае. Лісце з яйцападобнай ці трохвугольна-яйцападобнай асновай, завостранае. Каробачка са спорамі прадаўгаватая, сагнутая, на доўгай ножцы.

Арэал і экалогія

правіць

На Беларусі найбольш пашыраны брахітэцыум укарочаны (Brachythecium oedipodium) і брахітэцыум Мільдэ (Brachythecium mildeanum). Растуць у лясах, на сырых лугах (брахітэцыум Мільдэ пагаршае якасць лугоў). Спараносяць летам.

Зноскі

  1. Рыкоўскі Г. Ф. Брахілеміды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 329.

Літаратура

правіць