C/2019 Y4 (ATLAS)
камета
C/2019 Y4 (ATLAS) — доўгатэрміновая камета, адкрытая ў снежні 2019 года, якая магла стаць бачнай няўзброеным вокам паблізу перыгелія ў маі 2020, калі б яна не разбурылася ў сярэдзіне красавіка.
![]() Камета C/2019 Y4 (ATLAS) бачная ў тэлеском, 19 сакавіка 2020 | |
Адкрыццё | |
---|---|
Першаадкрывальнік: | Asteroid Terrestrial-Impact Last Alert System |
Дата адкрыцця: | 28 снежня 2019 |
Характарыстыкі арбіты | |
Афелій: | 661 а. а. |
Перыгелій: | 0,25 а.а |
Фізічныя характарыстыкі | |
Камета была адкрыта пры дапамозе аўтаматычнай сістэмы выяўлення калязямных аб’ектаў ATLAS (скарач. ад англ.: Asteroid Terrestrial-Impact Last Alert System) на Гаваях (ЗША). Арбіта яе моцна выцягнута, у перыгеліі камета павінна была апынуцца на адлегласці 0,25 а.а ад Сонца і стаць, магчыма, адным з самых яркіх аб’ектаў на небасхіле[1]. Аднак з пачатку 2020 года бляск каметы памяншаецца, а 11 красавіка было заўважана, што яна распадаецца на фрагменты[2].
Зноскі
Спасылкі
правіцьC/2019 Y4 (ATLAS) на Вікісховішчы |