2019 год у гісторыі астраноміі
2019 год будзе адзначаны шэрагам падзей у астраноміі.
2019 год у гісторыі астраноміі![]() | |
---|---|
![]() Астэроід 2014 MU69 з адлегласці 6700 км, здымак зроблены 1 студзеня 2019 года | |
Геацэнтрычная арбіта | |
1-е раўнадзенства | 20.03.2019 (21:58 UTC) |
1-е сонцастаянне | 21.06.2019 (15:54 UTC) |
2-е раўнадзенства | 23.09.2019 (07:50 UTC) |
2-е сонцастаянне | 22.12.2019 (04:19 UTC) |
Перыгелій | 03.01.2019 |
Афелій | 04.07.2019 |
Зацьменні | |
Сонечнае | 06.01 (частковае) |
Месяцавае | 21.01 (поўнае) |
Сонечнае | 02.07 (поўнае) |
Месяцавае | 16.07 (частковае) |
Сонечнае | 26.12 (кольцападобнае) |
Храналогія | |
![]() ![]() |
Падзеі
правіць- 1 студзеня: Міжпланетны зонд НАСА «New Horizons» паспяхова праляцеў міма аб’екта паясы Койпера 2014 MU69 (Ультыма Туле).
- 3 студзеня: Касмічны апарат «Чан’э-4» упершыню сеў на цёмны бок Месяца[1].
- 13 лютага: Афіцыйна завершана місія марсахода «Апарцьюніці», які апошні раз выходзіў на сувязь у чэрвені 2018 года і прапрацаваў на планеце 14 гадоў[2].
- 10 красавіка: апублікаваны першы фотаздымак чорнай дзіркі.
- 17 красавіка: Астрафізікі ўпершыню зафіксавалі ў касмічнай прасторы гідрыд гелія (HeH⁺) — першае малекулярнае злучэнне, якое з’явілася пасля Вялікага выбуху. Малекула была выяўлена ў планетарнай туманнасці NGC 7027, якая знаходзіцца на адлегласці трох тысяч светлавых гадоў ад Зямлі ў сузор’і Лебедзя[3].
- 13 ліпеня: З касмадрома Байканур запушчана расійска-германская арбітальная астрафізічная абсерваторыя «Спектр-РГ».
- 22 ліпеня: Iндыйская АМС «Чандраян-2», на борце якой знаходзіўся першы індыйскі месяцаход «Праг’ям», стартавала да Месяца.
- 25 ліпеня: Астэроід «2019 OK» дыяметрам 100 метраў праляцеў на адлегласці 70 тысяч кіламетраў ад Зямлі[4].
Астранамічныя з’явы
правіцьАдкрытыя астранамічныя аб’екты
правіцьНарадзіліся
правіцьПамерлі
правіць- 21 верасня — Зігмунд Ен, першы і адзіны лётчык-касманаўт ГДР, першы немец у космасе (нар. 1937).
Зноскі
правіць- ↑ Trefor Moss.. China Lands Probe on the ‘Dark Side’ of the Moon (англ.). The Wall Street Journal (3 студзеня 2019). Праверана 4 студзеня 2019.
- ↑ Adam Gabbatt, Nicola Davis.. Nasa confirms Mars rover Opportunity is dead (англ.). The Guardian (13 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2019. Праверана 18 лютага 2019.
- ↑ Kassandra Bell, Alison Hawkes.. The Universe’s First Type of Molecule Is Found at Last (англ.)(недаступная спасылка). НАСА (17 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2019. Праверана 2 мая 2019.
- ↑ Michael J. I. Brown.. An asteroid just buzzed past Earth, and we barely noticed in time (англ.). «The Conversation» (25 ліпеня 2019). Праверана 28 ліпеня 2019.
- ↑ а б в Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). НАСА. Праверана 27 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Catalog of Lunar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). НАСА. Праверана 27 кастрычніка 2018.
- ↑ Seven Century Catalog of Mercury Transits: 1601 CE to 2300 CE (англ.). НАСА. Праверана 11 студзеня 2019.