CAC 40 (Cotation Assistée en Continu) з’яўляецца важнейшым фондавым індэксам Францыі. Пачатковае значэнне індэкса — 1000 пунктаў — было ўстаноўлена 31 снежня 1987 года.[1]

CAC 40
Дата пачатку
разліку
31 снежня 1987
Аператар Euronext
Біржы Euronext Paris
Вэб-сайт live.euronext.com/… (англ.)

Разлік індэкса правіць

Індэкс вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае ўзважанае па капіталізацыі значэнне коштаў акцый 40 найбуйных кампаній, акцыі якія гандлююцца на біржы Euronext Paris. Кожная з сарака кампаній мае свой індэкс, які ўзважваецца ў адпаведнасці з вартацю яе каштоўных папер, даступных на рынку. Вагі вар’іруюцца ад кампаніі да кампаніі ў залежнасці ад яе капіталізацыі ў вольным звароце. Падчас узважвання кампанія ўсякаецца да максімальнай вагі 15 % у CAC 40.[2]

Пачынаючы з 1 снежня 2003 года пры падліку капіталізацыі ўлічваюцца толькі акцыі, якія знаходзяцца ў свабодным абарачэнні.[3]

Індэкс вылічваецца кожныя 30 секунд у працоўныя дні біржы з 9:00 да 17:30 па Цэнтральна-еўрапейскім часе.[4]

Крытэры выбару правіць

Састаў CAC 40 абнаўляецца штоквартальна камітэтам экспертаў Conseilcientifique des indices (CSI). Змяненні заўсёды ўступаюць у сілу ў трэцюю пятніцу сакавіка, чэрвеня, верасня і снежня. Колькасць акцый у свабодным звароце пераглядаецца кожны верасень.[5][6]

Зноскі

  1. CAC 40 index profile. euronext.com. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2007. Праверана 1 сакавіка 2022.
  2. Rules for the CAC 40® index. euronext.com. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2011. Праверана 1 сакавіка 2022.
  3. Le CAC 40, qu’est-ce que c’est?. lafinancepourtous.com. Праверана 1 сакавіка 2022.
  4. Trading indices. comparebrokers.co. Праверана 1 сакавіка 2022.
  5. CAC 40 : comment le conseil des indices choisit les heureux élus. business.lesechos.fr. Праверана 1 сакавіка 2022.
  6. Le Conseil scientifique des indices, grand manitou du CAC 40 (ENCADRE). lepoint.fr. Праверана 1 сакавіка 2022.