Каперсавыя

(Пасля перасылкі з Capparaceae)

Каперсавыя (Capparaceae) — сямейства кветкавых двухсемядольных раслін.

Каперсавыя

Каперсы калючыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Capparaceae Juss., nom. cons.

Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22601
NCBI  301453
EOL  4220
GRIN  f:210
IPNI  30001562-2
FW  183035

Апісанне правіць

Невялікія дрэвы, хмызнякі ці часцей травы. Расліны з чарговымі простымі ці пальчатымі лістамі з прылісткамі. Кветкі адзіночныя ці ў гронкападобных суквеццях, часцей зігаморфныя. Прыкметнікі адсутнічаюць. Чашачка з 4, іншы раз зрослых у аснове чашалісцікаў. Пялёсткаў 4, тычынак 4, 6 ці болей, іншы раз многа. Пладалісцікаў 2, часцей болей. Завязь верхняя. Плады каперсавых — стручкі, каробачкі, ягады. Кветкі большай часткай у тэрмінальных гронках, часам у мяцёлках, двухполыя, іншы раз аднаполыя, актынаморфныя ці злёгку зігаморфныя, у большасці з двайным калякветнікам, іншы раз беспялёсткавыя, з нектарнікамі. Калякветнік 4-членны, радзей 5-членны, члены калякветніка свабодныя. Тычынак (2)4 ці шмат. Большай часткай яны ўзнікаюць з абмежаванай колькасці (часцей за ўсё з 4) прымордыяў. Завязь верхняя з некалькімі ці многімі семязачаткамі, часам толькі з адным семязачаткам. Асаблівасцю гэтай сям'і з'яўляецца ўтварэнне гінафора — разрастанне кветаложа ўдаўжыню на ўчастку паміж андрацэем і гінецэем, ці андрагінафора — разрастанне кветаложа паміж венчыкам і андрацэем. Плады каперсавых — стручкі, каробачкі, ягады.

Выкарыстанне правіць

Кветкавыя пупышкі каперсавых марынуюць, кансервуюць (каперcы).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6